Імшарніца
Імша́рніца, андрамеда[3] (Andromeda) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Імшарніца | |||||||||||||||||
Імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Andromeda L., 1753 | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна вышынёю 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйкападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка.
Арэал
правіцьРод уключае 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўночнага паўшар’я. Адзіны від на Беларусі — імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia) расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.
Значэнне
правіцьЛекавая, фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Імшарніца, андрамеда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 217.
- Андромеда // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 30. — 563 с. (руск.)
Спасылкі
правіць- The genus Andromeda is in the family Ericaceae in the major group Angiosperms (Flowering plants) // The Plant List (англ.)
- Подбел: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)