Аліна

жаночае асабістае імя (Alina)
(Пасля перасылкі з Імя Аліна)

Аліна — жаночае імя, якое распаўсюджана ў славянскіх краінах, дзе асацыюецца са словам «алы». З лацінскай перакладаецца як «іншая», «чужая».

германскае
Род жан.
Вытворныя формы Алінка, Ліна, Аля, Ала.
Іншамоўныя аналогі англ.: Aline
балг.: Алина
венг.: Alina
італ.: Alina
ням.: Alina, Aline
польск.: Alina
рум.: Alina
руск.: Алина
укр.: Аліна
фінск.: Alina
фр.: Aline
чэшск.: Alina
Звязаныя артыкулы

якія пачынаюцца з «Аліна»

усе артыкулы з «Аліна»
* Вызначэнне Аліна у Вікіслоўніку.

Імя таксама распаўсюджана ў Скандынавіі, дзе лічыцца формай імя Adelina — высакародная, (жаночая форма ад стар.-сканд.: aðal ці стар.-англ.: æðel — высакародны).

Памяншальна-ласкальная форма: Аліначка, Алінка, Алюша, Алечка, Алінчык, Аліша, Алінуся, Алінушка, Алінуля, Алішанька, Алінусічка, Алюня, Алінёнак, Ася, Алішка, Аленька.

Таксама Аліну часта называюць Аля.

Існуюць розныя меркаванні з нагоды таго, ці з’яўляецца Аля памяншальным ад Аліны, або гэта два розных самастойных імя.

У хрысціянскім хрышчэнні Аліне надаюць імя Ангеліна, радзей — Ала. Таксама надаюць імя Алена.

Імяніны: 23 сакавіка; 26 красавіка; 29 мая; 14 чэрвеня, 16 чэрвеня; 2 ліпеня; 4 жніўня; 29 верасня.

Поўнае імя ад Аліна — Адэлаіда, Адэліна і Альбіна.

Спасылкі правіць