Адкрыць галоўнае меню

Уільям

мужчынскае асабістае імя (William)
(Пасля перасылкі з Імя Уільям)

УІ́ЛЬЯМ, таксама ВІ́ЛЬЯМ (англ.: William) — мужчынскае імя ў англамоўнай культуры. Памяньшальныя формы — Біл (англ.: Bill), Білі (англ.: Billy), Вілі (англ.: Willie, Willy), Уіл (англ.: Will).

Імя Уільям мае старажытнагерманскае паходжанне, паходзіць ад імя Вільгельм (ням. Wilhelm, нарв. Wilhjalmr са значэннем wil — воля, лёс і helm — шлем, абарона).

У Англію імя пранікла з нарманскім заваяваннем у XI стагоддзі, гэтае імя насіў першы нарманскі кароль Англіі Вільгельм Заваёўнік. У наш час імя Уільям — адно з самых папулярных у англамоўных краінах.

Па перапісу 1990 года ў ЗША імя Уільям займае пятае месца па распаўсюджанасці (2,45 % ці 3 мільёны чалавек), утворанае ад імя прозвішча Уільямс носяць 0,69 % насельніцтва (1747 тыс. чалавек).