Інаўроцлаў
Інаўроцлаў (польск.: Inowrocław, ням.: Inowrazlaw) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Інаўрацлаўскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Інаўроцлаў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Займае плошчу 30,42 км². Насельніцтва 72 561 чалавек (на 2019 год).
Гісторыя
правіцьУпершыню горад згадваецца ў 1185 годзе як Новы Улацлавак, магчыма, у гонар Уладзіслава I Германа. Акрамя таго, імя можа паходзіць ад Улацлавек. Вядома, што многія жыхары Улацлавака, ратуючыся ад паводкі, пасяліліся ў Інаўроцлаве.
У 1238 годзе Інаўроцлаў атрымаў статус горада. Развіццё горада абапіралася на шырокія паклады солі ў непасрэднай блізкасці.
Інаўроцлаў быў захоплены Прусіяй у 1772 годзе падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай. Пасля Венскага кангрэса ў 1815 годзе вобласць стала часткай правінцыі Позен, якая належала Прусіі. Горад і вобласць былі перайменаваны ў Гонесальза 5 снежня 1904 года. Гэты раён быў адноўлены ў Польшчы пасля Версальскага дагавора і яго ранейшая назва была адноўлена.
Падчас Другой сусветнай вайны Інаўроцлаў быў захоплены нацыстамі 11 верасня 1939 года і стаў часткай нямецкайй ваеннай акругі. Горад быў уключаны ў склад нямецкага рэйха па 26 лістапада 1939 года, першапачаткова частка Рэйхсгаў Познані (1939), а затым Рэйхсгаў Вартэланд (1939—1945). Нямецкія войскі былі разбіты Чырвонай Арміяй у студзені 1945 года, і горад быў вернуты Польшчы.
Вядомыя асобы
правіць- Язэп Найдзюк (Юзаф Александровіч) (1909—1984) — беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар.
Фатаграфіі
правіць-
Рынак
-
-
-
-
-
Касцёл
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інаўроцлаў
- Афіцыйная старонка горада