Інакенцій X

236-ы Папа Рымскі (1644—1655)
(Пасля перасылкі з Інакенцій X, Папа Рымскі)

Інакенцій X (лац. Innocentius PP. X, свецкае імя: Джамбатыста Памфілі, італ. Giambattista Pamphili; 7 мая 1574 — 7 студзеня 1655) — Папа Рымскі з 15 верасня 1644 да 7 студзеня 1655 г.

Інакенцій X
лац.: Innocentius PP. X
Retrato del Papa Inocencio X. Roma, by Diego Velázquez.jpg
Знакаміты партрэт пэндзля Дыега Веласкеса
Герб
236-ы Папа Рымскі
15 верасня 1644 — 7 студзеня 1655
Папярэднік Урбан VIII
Пераемнік Аляксандр VII
камерленга Калегіі кардыналаў[d]
1643 — 1644
Папярэднік Giandomenico Spinola[d]
Пераемнік Gil de Albornoz y Espinosa[d]
кардынал
з 30 жніўня 1627
apostolic Nuncio to Spain[d] (Іспанія)
30 мая 1626 — 1 сакавіка 1630
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, дыпламат
Нараджэнне 6 мая 1574[1][2]
Смерць 7 студзеня 1655(1655-01-07)[3][4][…] (80 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Pamphili[d]
Прыняцце свяшчэннага сану невядома
Кардынал з 1627
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Джамбатыста Памфілі нарадзіўся 6 мая 1574 года ў Рыме ў сям’і з Губіа, якая была ў далёкім сваяцтве з Борджа. Даводзіўся пра-пра-праўнукам Папе Аляксандру VI.

Вывучаў права і працаваў на розных пасадах у Рымскай курыі. Урбан VIII прызначыў яго нунцыем у Францыю, а затым — у Іспанію. У 1629 годзе быў прызначаны кардыналам. Інакенцій Х кіраваў царквой сумесна са сваім непатам, Каміла Барберыні, які атрымаў кардынальскую шапку неўзабаве пасля абрання яго дзядзькі на папскі прастол. Вялікую ролю пры папскім двары адыгрывала і маці кардынала-непата Алімпія Майдалькіні, празваная «папесай». Яна вырашала часам найважнейшыя пытанні палітыкі апостальскай сталіцы.

У 1648 годзе Папа асудзіў заключэнне Вестфальскага міру, які спыніў Трыццацігадовай вайне. У дактрынальнай сферы атрымаў вядомасць дэкрэт Інакенція X, які асуджаў янсенізм — рэлігійны кірунак, што быў папулярны тады ў Францыі. З мэтай пашырэння тэрыторыі папскай дзяржавы Інакенцій Х распачаў ваенны паход супраць маленькага княства Кастра, якое належала сям’і Фарнезэ. Горад быў захоплены, даму і цэрквы ў ім разбураны, а зямля, на якой ён знаходзіўся, далучана да папскіх уладанняў.

Карцінная галерэя Інакенція X і яго сваякоў дагэтуль знаходзіцца ў руках іх нашчадкаў. Яна выстаўлена ў Рыме як галерэя Дорыа-Памфілі. Выбудаваная па загадзе пантыфіка віла Памфілі — упадабанае месца адпачынку жыхароў Рыма.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 3 мая 2018.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. Innocent X // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pope Innocent X // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Giovanni Battista Pamphilj // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.