Інары-саамская мова
Інары-саамская мова (саманазва - anarâškielâ) - адна з саамскіх моў. Адносіцца да ўсходняй падгрупы саамскіх моў фіна-ўгорскай веткі уральскай моўнай сям'і.
Інары-саамская мова | |
---|---|
Саманазва | anarâškielâ |
Краіны | Фінляндыя |
Афіцыйны статус | абшчына Інары ў Фінляндыі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Sámi Giellagáldu[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 400 |
Статус | знікаючы |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | smn |
ISO 639-3 | smn |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 359 |
Ethnologue | smn |
Linguasphere | 41-AAB-bb |
ELCat | 3431 |
IETF | smn |
Glottolog | inar1241 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
На інары-саамскай мове гавораць 300-400 салавек, у асноўным сярэдняга і старэйшага ўзросту, якія пражываюць у Фінляндыі ў абшчыне (камуне) Інары. Гэта адзіная саамская мова, якая распаўсюджана выключна на тэрыторыі Фінляндыі. Знаходзіцца пад пагрозай знікнення з-за нізкай папулярнасці мовы сярод малодшага пакалення.
Лігвагеаграфія
правіцьАрэал і колькасць
правіцьПобач з фінскай, колта-саамскай і паўночнасаамскай, інары-саамская з'яўляецца афіцынай мовай абшчыны (камуны) Інары.
У прыватнасці на ёй размаўляюць у асобных населеных пунктах, якія знаходзяцца на беразе возера Інары.
Граматыка
правіцьПрававы статус мовы
правіцьІнары-саамская мова падпадае пад дзеянне параграфа 17 дзейнічаючай Канстытуцыі Фінляндыі, згодна з якім саамскае насельніцтва мае права на захаванне і развіццё сваёй мовы і культуры. У гэтым жа параграфе зацьвержана права саамаў карыстацца сваёй роднай мовай у органах улады[1].
Сацыялінвістычныя звесткі
правіцьПершай кнігай наінары-саамскай мове стала Anar sämi kiela aapis kirje ja doktor Martti Luterus Ucca katkismus, напісаная і перакладзеная ў 1859 годзе Эдвардам Вільгельмам Боргам. Але пачаткам інары-саамскага пісьменства лічыцца пераклад гісторыі Бібліі, які быў ажыццяўлён у 1906 годзе Лаўры Арвідам Ітканенам, які раней ужо перакладаў кнігі (у тым ліку працы Марціна Лютэра і англіканскага епіскапа Джона Рэйла) на гэтую мову. Пасля гэтага тэксты на інары-саамскай мове доўгі час з'яўляліся толькі ў працах лінгвістаў - у прыватнасці Франса Эймя і Эркі Ітканена. Шіатлікая літаратура на інары-саамскай мове стала выходзіць толькі ў апошнія гады, шмат у чым дзякуючы падтрымцы Саамскага парламента Фінляндыі.
У 1986 годзе была створана арганізацыя Anarâškielâ servi ("Асацыяцыя інары-саамскай мовы"). Асацыяцыя выдала шмат кніг, падручнікаў, календароў і г. д.
З 1992 года саамы ў Саамскім рэгіёне Фінляндыі - на тэрыторыі свайго традыцыйнага пражывання (абшчыны Энонтекіё, Утсйокі, Інары і паўночная частка Соданкюля) - атрымалі права выкарыстоўваць сваю мову ў якасці афіцыйнага. Ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка захавання мовы. Усе афіцыйныя аб'явы ў Інары, якая з'яўляецца адзінай у фінляндыі чатырохмоўнай камунай, публікуюцца на фінскай, паўночнасаамскай, інары-саамскай, і колта-саамскай мовай. Нягледзячы на гэта, толькі 10% чыноўнікаў угэтым раёне можа абслугоўваць насельніцтва, якое размашляе на інары-саамскай мове, а астальныя 90% выкарыстоўваюць фінскую.
Падзеяй у гісторыі мовы стала яго выкарыстоўванне рэперам Міккалам Мараттая (выступае пад псеўданімам Amos). 6 лютага 2006 года (у Нацыянальны дзень саамаў) Мараттая выпусціў першы поўнаметражны дыск на інары-саамскай мове.
У 1997 годзе была створана праграма "пагружэння ў мову" для дзяцей ад 3 да 6 гадоў у дзіцячых садках Інары і Інвала.
З 2007 года выдаёцца распаўсюджваемая праз інтэрнэт газета Kierâš online на інары-саамскай мове.
Згодна з меркаваннем міністра юстыцыі Анны Маі Хенрыксан, выказаным у верасні 2011 года саамскія мовы ў Фінляндыі знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Аналагічнага меркавання паводле гэтай праблемы прытрымліваецца Саамскі парламент Фінляндыі, прадстаўнікі якога лічаць намаганні дзяржавы па захаванню саамскіх моў недастатковымі, адзначаюць недахоп кадравых і матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку вучэбна-метадычных матэрыялаў.
Зараз у Фінляндыі ў шмат якіх дзіцыячых садках і школах Саамскага рэгіёна Фінляндыі для вывучэння саамскіх моў выкарыстоўваецца методыка "моўных гнёзд". Агульная ідэя гэтай сістэмы, заключаецца ў тым, што і навучэнне, і зносіны дзяцей паміж сабой і з настаўнікамі адбываюцца ва ўмовах поўнага моўнага пагружэння ў вывучаемую мову. У дашкольных установах Саамскага рэгіёна, у якіх прымяняецца гэта сістэма, дзеці гавораць толькі па-саамску. У інары-саамскіх школах у нулявых, першых і другіх класах школы выкладанне таксама вядзецца толькі на саамскіх мовах, потым, паступова, асобныя прадметы пачынаюць выкладаць на фінскай мове; у шостым класе колькасць прадметаў на фінскай дасягае прыкладна паловы ад іх агульнай колькасці; але, у цэлым, з выкладаннем прадметаў на гэтай мове маюцца істотныя цяжкасці, паколькі не хапае выкладчыкаў і вучэбных матэрыялаў.
7 мая 2013 года на сайце YLE Sámpi, філіяла нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yle, было апублікавана першае навасное паведамленне.
Зноскі
правіць- ↑ Канстытуцыя Фінляндыі. № 731/1999, з папраўкамі да № 802/2007 уключна(недаступная спасылка):неафіцыйны пераклад // Сайт міністэртсва юстыцыі Фінляндыі.
Спасылкі
правіць- Sámi Language Act(недаступная спасылка)
- Salminen, Tapani. Чырвоная кніга знікаючых моў ЮНЭСКА 1993.
- Кароткі інары-англійскі слоўнік (233 слоў)
- Відэакліп аб захаванні інары-саамскай мовы Архівавана 1 кастрычніка 2011.
- Інфармацыя аб мове(недаступная спасылка)
- Маратая апавядае аб сябе на інары-саамскай мове (mp3)