Іна Барысаўна Зубкоўская
Іна Барысаўна Зубкоўская, па нараджэнні Ізраілева (руск.: И́нна Бори́совна Зубко́вская; 29 лістапада 1923, Петраград — 5 лютага 2001, Санкт-Пецярбург[2][3]) — артыстка балета і педагог, салістка Марыінскага тэатра ў 1941—1970 гадах, выкладчык ЛАХВ (з 1965), прафесар. Народная артыстка РСФСР (1957).
Іна Барысаўна Зубкоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 лістапада 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2001 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | балерына, балерына, балетны педагог |
Узнагароды |
Вучылася ў Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы пры ДАВТ, якое скончыла ў 1941 годзе (клас пецярбургскага педагога М. А. Кажуховай). З пачаткам вайны Іна разам з сям’ёй эвакуіравалася ў Молатаў. Там яна апынулася ў балетнай трупе Кіраўскага тэатра, з якім амаль на тры дзесяцігоддзі звязала сваё творчае жыццё.
Пачынаючы з 1965 года Іна Зубкоўская выкладала ў ЛАХВ, выхавала такіх балерын, як Алтынай Асылмуратава, Ларыса Лежніна, Эльвіра Тарасава, Аксана Кузьменка, Вераніка Парт, Кацярына Асмолкіна. Таксама выкладала за мяжой: у 1980—1981 гадах у балетнай школе Каракаса (Венесуэла), у 1983—1985 гадах — у Рымскай оперы (Італія).
Пахавана на Камароўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ Inna Zubkovskaya // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Зубковская Инна Борисовна Архівавана 26 мая 2022.
- ↑ Encyclopædia Britannica. Inna Zubkovskaya