Іна Мікалаеўна Фралова

Пісьменніца

Іна Мікалаеўна Фралова (нар. 6 жніўня 1972, Мінск) — беларуская пісьменніца, перакладчык, аўтар лірычных вершаў і кніг для дзяцей.

Іна Мікалаеўна Фралова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 жніўня 1972(1972-08-06) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца
Гады творчасці з 2011
Кірунак проза і паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску. Бацька — інжынер, маці — настаўніца. Скончыла школу № 15, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1996) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (2020). Працавала ў сферы адукацыі. З 2012 года кіруе некалькімі сталічнымі студыямі юных літаратараў.

Творчасць правіць

Друкавалася ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Москва», «Белая Вежа», «Вясёлка», «Няміга літаратурная» і інш.

Кнігі:

  • Чакаю першы снег. Вершы (2011)
  • Там, у светлых барах. Вершы. Прадмова Віктара Шніпа (2012)
  • Белы бераг. Лірыка. Прадмова Генадзя Пашкова (2016)
  • Апельсін. Вершы для дзяцей (2019)
  • Рамонкі на асфальце. Вершы для дашкольнікаў (2018)
  • Вясковыя вакацыі. Вершы і апявяданні. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (2021)
  • Андрэйкава лета. Апявяданні (2022)
  • Кніга перакладаў «Радка жівога пілігрымы» (2018)

Узнагароды правіць

  • Лаўрэат літаратурнага конкурса Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны 100-годдзю Алеся Бачылы «Радзіма мая дарагая» (2018)
  • Лаўрэат Еўразійскай міжнароднай прэміі (2019)

Літаратура правіць

  • Дземідовіч Т. Пра кнігу І.Фраловай «Вясковыя вакацыі» // Нёман, 2022, № 4
  • Тулупава І. Рэцэпт пекла занудства // Літаратура і мастацтва, 2022-02-4

Спасылкі правіць