Іна Таарна (эст.: Inna Taarna; 20 жніўня 1926, Талін — 30 студзеня 2015, Талін) — эстонская актрыса і тэатральны педагог, тэатразнавец.

Іна Таарна
эст.: Inna Taarna
Дата нараджэння 20 жніўня 1926(1926-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 2015(2015-01-30) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Nadežda Taarna[d]
Муж Юры Ярвет і Каарэл Карм
Месца працы
Прафесія тэатральная актрыса
IMDb ID 2131847

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1926 годзе ў Таліне, пры нараджэнні — Іна Мікалаеўна Транкман. Бацька — афіцэр Мікалай Транкман, маці — балерына Надзея Цыганкова-Таарна.

На сцэне з 13 гадоў, калі ў 1943 годзе ў вайну ў эвакуацыі ў Яраслаўлі выступала з маці ў складзе ў Дзяржаўных ансамбляў Эстоніі.

Пасля вайны паступіла ў Эстонскі дзяржаўны тэатральны інстытут, які скончыла ў 1949 годзе.

У 1949—1976 гадах — актрыса Талінскага драматычнага тэатра.

Выступала на канцэртнай сцэне, на эстонскім радыё і на эстонскім тэлебачанні, здымалася ў кіно.

З 1973 па 1988 год выкладала на рэжысёрскім факультэце Талінскага педагагічнага інстытута.

Аўтар шэрагу кніг па гісторыі эстонскага тэатра, у тым ліку біяграфічных кніг пра Ільмара Тамура (1997), пра свайго мужа Каарэла Карма («Гартаючы старонкі», 1983), мемуараў «Азіраючыся назад у часе» (2003).

Ганаровы член Саюза эстонскіх акцёраў, членам якога была з 1950 года, лаўрэат Прэміі імя Прыйта Пыльдрааса (2004).

Памерла ў 2015 годзе ў Таліне.

Першым шлюбам была замужам за акцёрам Юры Ярветам (пазнаёміліся ў інстытуце, шлюб у перыяд 1948—1958), другім — за акцёрам Каарэлам Карма.

Крыніцы

правіць