Інваліднасць
Інваліднасць (лац.: invalidus — літ. «нясільны», in — «не» + validus — «асілак») — перашкоды або абмежаванні дзейнасці чалавека з фізічнымі, разумовымі, сэнсарнымі або псіхічнымі адхіленнямі[2].

Інвалід — чалавек, у якога магчымасці яго жыццядзейнасці ў грамадстве абмежаваныя з-за яго фізічных, разумовых, сэнсарных або псіхічных адхіленняў[2].
Як адзначае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, iнваліднасць — гэта не толькі медыцынская праблема. «Гэта складаная з’ява, што выяўляе узаемадачыненні паміж уласцівасцямі цела чалавека і асаблівасцямі грамадства, у якім ён ці яна жыве. Пераадоленне цяжкасцей, якія паўстаюць перад людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, патрабуе ўмяшання для ліквідацыі бар’ераў асяроддзя і соцыуму»[3]. Пры афармленні інваліднасці маюць значэнне не толькі медыцынскія, але і сацыяльныя паказчыкі[4].
Зноскі
- ↑ Проектирование зданий и сооружений с учётом доступности для маломобильных групп населения. Общие положения. СП 35-101-2001. М., 2001. — С. 146 Архівавана 10 верасня 2016.
- ↑ а б Язык важен для того, чтобы покончить с дискриминацией. Сайт Дианы Веренич Архівавана 6 мая 2012.
- ↑ World Health Organization/Health topics/Disabilities http://www.who.int/topics/disabilities/en/
- ↑ Як аформіць інваліднасць
Артыкул занадта кароткі |