Інваліднасць
Шаблон:Інваліднасць Інваліднасць (лац.: invalidus — літ. «нясільны», in — «не» + validus — «асілак») — перашкоды або абмежаванні дзейнасці чалавека з фізічнымі, разумовымі, сэнсарнымі або псіхічнымі адхіленнямі[2].

Інвалід — чалавек, у якога магчымасці яго жыццядзейнасці ў грамадстве абмежаваныя з-за яго фізічных, разумовых, сэнсарных або псіхічных адхіленняў[2].
Як адзначае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, iнваліднасць — гэта не толькі медыцынская праблема. «Гэта складаная з’ява, што выяўляе узаемадачыненні паміж уласцівасцямі цела чалавека і асаблівасцямі грамадства, у якім ён ці яна жыве. Пераадоленне цяжкасцей, якія паўстаюць перад людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, патрабуе ўмяшання для ліквідацыі бар’ераў асяроддзя і соцыуму»[3]. Пры афармленні інваліднасці маюць значэнне не толькі медыцынскія, але і сацыяльныя паказчыкі[4].
Зноскі
- ↑ Проектирование зданий и сооружений с учётом доступности для маломобильных групп населения. Общие положения. СП 35-101-2001. М., 2001. — С. 146
- ↑ 2,0 2,1 Язык важен для того, чтобы покончить с дискриминацией. Сайт Дианы Веренич
- ↑ World Health Organization/Health topics/Disabilities http://www.who.int/topics/disabilities/en/
- ↑ Як аформіць інваліднасць
Гэты артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго яшчэ хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон {{subst:L}}.
|