Інвентары
Інвентары ў Беларусі і Літве (ад лац. inventarium ― вопіс) ― вопісы шляхецкіх уладанняў XVI—XVIII стагоддзяў. Найважнейшая крыніца па гісторыі маёмасных і аграрных адносін у Еўропе. Падзяляюцца на поўныя і кароткія.
Поўныя інвентары
правіцьЗвычайна складаліся з трох частак. Першая частка змяшчала звесткі пра ўсе сядзібныя пабудовы, іх планіроўцы; далей ішлі звесткі пра маёмасць, даходы і крыніцы даходаў.
Другая частка змяшчала звесткі пра воласці з пазначэннем вуліц гарадоў, мястэчак і вёсак, якія ўваходзілі ў шляхецкае ўладанне. Падаваліся звесткі па кожным двары, па прысядзібных участках, колькасці ворыўнай зямлі, колькасці сенажацяў. У XVI — першай палове XVII стагоддзяў інвентары валасцей вяліся па валоках, а дзе не дзейнічала «Устава на валокі» ― па службах. У аснове «Уставы на валокі» ляжаў абмер зямлі на стандартныя зямельныя ўчасткі ― валокі, якія станавіліся адзінкай абкладання павіннасцямі (служба ― зямельны ўчастак, які знаходзіўся ва ўладанні двух і болей дымоў). Пры кожнай валоцы пазначаліся пайменна ўсе сяляне, якія карысталіся яе доляй. У другой палове XVII—XVIII стагоддзяў праводзілася павалочна-падворныя інвентары, дзе ўжо ўлічваліся і сялянскія двары ― дымы[2].
У трэцяй частцы пералічваліся ўсе віды шляхецкіх павіннасцей, падаткі, іх памер і тэрміны выплат, умовы земле- і лесакарыстання.
У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя інвентары ўжо давалі апісанне кожнага двара, падзелаў і ўгоддзяў; уносіліся сямейнікі гаспадара з пазначэннем узросту, часам ― батракі, пералічвалася скаціна.
Кароткія інвентары
правіцьКароткія інвентары былі двух відаў. Першыя змяшчалі інфармацыю пра шляхецкую гаспадарку ці пра воласць.
Другія — берчакі ― пералічвалі сялянскую гаспадарку з пазнакай падзелу і чыншу (натуральнага і грашовага).
Кароткія інвентары праводзіліся па загадзе буйных шляхецкіх землеўладальнікаў для вызначэння ўзаемаадносін з іншымі землеўладальнікамі і насельніцтвам.
Зноскі
- ↑ Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия / ред.совет: Т. В. Белова (пред.), Саламаха В. П. (глав.ред.) [и др.]. — Мн.: БелЭн, 2009. — С. 32. — 312 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7.
- ↑ Козловский П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. ― Мн., 1974. (руск.)