Інгаро (шведск.: Ingarö) — 16-ы па велічыні востраў Швецыі. Уваходзіць у склад Стакгольмскага архіпелага.

Інгаро
шведск. Ingarö
Характарыстыкі
Плошча63 км²
Найвышэйшы пункт47 м
Насельніцтва6 143 чал. (2004)
Шчыльнасць насельніцтва97,51 чал./км²
Размяшчэнне
59°15′ пн. ш. 18°29′ у. д.HGЯO
Краіна
ЛенЛен Стакгольм
Інгаро (Швецыя)
Інгаро
Інгаро
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйна адносіцца да камуны Вермдзё Стакгольмскага лена. Плошча — 63 км², вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 47 м на поўначы да 45 м на ўсходзе. Насельніцтва — 6143 чалавека (2004). Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Стакгольма і злучаны з вялікай зямлёй аўтамабільным мастом. На востраве размяшчаецца некалькі населеных пунктаў: Бруна, Лонгвік, Шэльсмара, Отэрваль, Ігарэстранд і Фогэльвік.

Інгаро пакрыты лясамі, на ім ёсць невялікія азёры, самыя буйныя з якіх Отэрвальстрэскет і Кулатрэскет. На паўднёва-ўсходнім ускрайку вострава размешчаны запаведнік Б’ёрнё. На Інгаро добраўпарадкавана поле для гульні ў гольф.