Інга-Ліна Ліндквіст

Інга-Ліна Ліндквіст, дзявочае Кузьменка (шведск.: Inga-Lina Lindqvist; нар. 1964, Вільнюс, ЛітССР) — шведская пісьменніца, паэтка, празаік, літаратурны крытык, выкладчыца крэатыўнага пісьма.

Інга-Ліна Ліндквіст
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1964
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка
Узнагароды

Біяграфія правіць

Дзяцінства правяла ў Барысаве, скончыла 8 класаў Барысаўскай СШ № 9. У 1979 годзе пераехала да маці і айчыма ў Швецыю. Працавала школьным настаўнікам, выкладчыкам у тэатральным вучылішчы, на платных курсах маладых пісьменнікаў, журналістам, перакладчыкам. Замужам, мае трох дзяцей.

Творчасць правіць

Піша на рускай мове, затым сама перакладае на шведскую. Аўтар твораў для дарослых і дзяцей. Дэбютавала ў 1994 годзе зборнікам паэзіі «Änglaspår» («По ангельским следам» — Па анёльскіх слядах). Другі зборнік паэзіі «Hjärtliga hälsningar» («С сердечным приветом» — З сардэчным прывітаннем) выйшаў у 1996 годзе. Аўтар кніг «Klark Svensson och kärleken» («Кларк Свенссон и любовь» — Карл Свенсан і каханне), «Om du bara visste ur vilken bråte dikter växer utan att skämmas» («Когда б вы знали, из какого сора растут стихи, не ведая стыда», 2002 — Каб вы ведалі, з якога смецця растуць вершы, не ведаючы сораму), «Avdelningen för påhittade föremål» («Отдел придуманных вещей», 2004 — Аддзел прыдуманых рэчаў) і іншых.

Лаўрэат прэміі Шведскай Акадэміі (1997) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Швецыя і Беларусь / Шведскі Інстытут. Перакл. Інэса Моін. — Solna, 2006. ISBN 9152006816