Інгеборга Мсціслаўна
Інгеборга Кіеўская, Інгеб’ёрг (прыкладна 1100 — пасля 1137) — руская князёўна, жонка дацкага герцага Кнуда Лаварда. Паходзіла з роду Рурыкавічаў. Дачка Мсціслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага, і яго першай жонкі Хрысціны Інгесдотэр, дачкі шведскага караля Інгэ I. Вядомая па заходніх крыніцах, славянскае імя не захавалася.
Інгеборга Мсціслаўна | |
---|---|
Нараджэнне |
1100 |
Смерць | 1137[1] |
Род | Рурыкавічы |
Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч[2] |
Маці | Хрысціна Інгесдотэр[2] |
Муж | каля Кнуд Лавард[2][3] |
Дзеці | Вальдэмар I Вялікі, Christina of Denmark[d][4] і Margrethe Knudsdatter[d] |
Меркавана атрымала нядрэнную адукацыю пры двары бацькі. Каля 1116 года быў заключаны шлюб паміж Інгеборгай і Кнудам Лавардам, герцагам паўднёвай Ютландыі, сынам дацкага караля Эрыка I Добрага. «Гісторыя дацкіх каралёў» (XIII ст.), заснаваная на паэтычных крыніцах, апісвае сватаўство Кнуда, чый пасол усхваляе яго пры двары Мсціслава Уладзіміравіча. Шлюб быў арганізаваны Маргарытай Фрэдкулай , каралевай Даніі і цёткай Інгеборгі з боку маці.
Разам з мужам Інгеборга Кіеўская была ўцягнута ў барацьбу за дацкую карону, прэтэндэнтам на якую ён быў. Падчас гэтай барацьбы ў 1131 годзе Кнуд быў забіты. Праз некалькі дзён пасля гэтага Інгеборга нарадзіла пасмяротнага сына Кнуда — будучага караля Даніі Вальдэмара I Вялікага, названага ў гонар прадзеда, Уладзіміра Манамаха. У 1137 годзе Інгеборга разам з дзецьмі вымушана была вярнуцца на радзіму. Яе далейшы лёс невядомы.
Сям’я
правіцьМуж — Кнуд Лавард (1096—1131), герцаг паўднёвай Ютландыі
Дзеці:
- Крысціна (1118—1139?), жонка Магнуса IV, караля Нарвегіі
- Маргарыта, жонка Стыга Хвіталедра
- Кацярына, жонка Прыбіслава Генрыха, князя Брандэнбурга (?-1150)
- Вальдэмар (1131—1182), кароль Даніі ў 1157—1182 гадах
Зноскі
- ↑ Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- Carl Frederik Bricka. Dansk biografisk Lexikon / VIII. Bind. Holst — Juul / p. 282-283.
Спасылкі
правіць- http://www.ukrainians-world.org.ua/ukr/peoples/8c73fb70a17b9998/ Архівавана 6 кастрычніка 2014.