Інгрыд Міклер-Бекер (ням.: Ingrid Mickler-Becker; нар. 26 верасня 1942 г., Гезеке, Арнсберг) — нямецкая лёгкаатлетка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка Еўропы 1971 года.

Лёгкая атлетыка
Інгрыд Бекер
ням.: Ingrid Mickler-Becker
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[3]
Нарадзілася 26 верасня 1942(1942-09-26)[1] (81 год)
Грамадзянства
Рост 177 см
Вага 66 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Інгрыд Бекер нарадзілася ў 1942 годзе ў Гезеку. Яе бацька загінуў на Другой сусветнай вайне. Інгрыд выступала ў лёгкай атлетыцы за клубы LG Geseke і USC Mainz. У 1959 годзе яна перамагла на юнацкім чэмпіянаце Германіі ў бегу на 100 м.

Бекер удзельнічала ў летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме, але не заняла прызавых месцаў. Яна была самым юным членам зборнай ФРГ. На летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года яна заняла чацвёртае месца ў скачку ў даўжыню і восьмае ў пяцібор’і.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года ў Мехіка Бекер перамагла ў пяцібор’і. На Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 1971 года ў Хельсінкі яна перамагла ў скачку ў даўжыню і ў эстафеце 4х100 метраў у складзе зборнай ФРГ. Яна таксама заняла другое месца ў бегу на 100 м, уступіўшы прадстаўніцы ГДР Рэнатэ Штэхер.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года ў Мюнхене Бекер перамагла ў эстафеце 4×100 метраў у складзе зборнай ФРГ. Пры гэтым немкі ўстанавілі новы сусветны рэкорд 42,81 с.

У 1968 і 1971 гадах Бекер была ўдастоена тытула Спартсменкі года Германіі. У 1968 годзе яна была ўзнагароджана Сярэбраным лаўровым лістом. У 2006 годзе Міклер-Бекер была ўключана ў Залу славы нямецкага спорту.

З 1977 года Бекер была членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Германіі. Яна скончыла педагагічную адукацыю, працавала настаўнікам у Майнцы. Бекер выйшла замуж за Фрыдэля Міклера, у шлюбе нарадзіўся сын Філіп. Сям’я некаторы час жыла ў ЗША, дзе Інгрыд вучылася ў Мічыганскім універсітэце. З 1990 года Міклер-Бекер была статс-сакратаром у Міністэрстве сацыяльных спраў зямлі Рэйнланд-Пфальц ад ХДС на працягу паўтара года.

Зноскі

  1. Ingrid Mickler-Becker // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.