Інгэ II Малодшы

кароль Швецыі (1110—1125)

Інгэ II Малодшы — кароль Швецыі (1110—1125), малодшы сын Хальстэна. Інгэ Малодшы кіраваў разам з братам Філіпам пасля смерці свайго дзядзькі Інгэ Старэйшага. Пасля смерці Філіпа ў 1118 годзе Інгэ кіраваў аднаасобна. Інгэ Малодшы быў атручаны ў Эстэргётландзе. Невядома ці быў Інгэ яшчэ жывы падчас уварвання нарвежскага караля Сігурда ў Смоланд. Са смерцю Інгэ малодшага дынастыя Стэнкіляў спынілася.

Інгэ II Малодшы
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1125
Месца пахавання
Род Дынастыя Стэнкіляў
Бацька Хальстэн[1]
Жонка Ульфільда Хакансдотэр[2] і Рагнгільда Шведская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Копія надмагілля Інгэ Малодшага

Продкі

правіць

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

правіць