Інгэ I Старэйшы
Інгэ I Старэйшы (Інгэ Стэнкільсан; стар.-ісл. Ingi Steinkelsson; памёр каля 1100) — кароль Швецыі, які кіраваў у другой палове XI ст.
Інгэ I Старэйшы | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Нараджэнне | XI стагоддзе |
Смерць | 1105 |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Стэнкіляў |
Бацька | Стэнкіль |
Маці | Інгамодэр[d] |
Жонка | Хелена[d] і Maer (?)[d] |
Дзеці | Хрысціна Інгесдотэр, Маргарэт Фрэдкула[d], Рагвальд Інгесан[d] і Кацярына Інгесдотэр Шведская[d] |
БіяграфіяПравіць
Інгэ быў сынам Стэнкіля, заснавальніка дынастыі Стэнкіляў. Кіраваў пасля свайго брата Хальстэнам. Інгэ быў дбайным хрысціянінам, праводзіў актыўную хрысціянізацыю Швецыі, з-за чаго ў выніку паўстання пазбавіўся ўлады, і конунгам Швецыі стаў яго швагер Блот-Свен. Самому Інгэ засталася толькі вобласць Вестэргётланд. Пазней Інгэ быў прадпрыняты паход на Упсалу, у выніку якога рэзідэнцыя Блот-Свена была акружана і спалена, сам Блот-Свен быў забіты, як і яго сын Эрык. Пасля аднаўлення ўлады Інгэ праводзіў актыўную знешнюю палітыку, ваяваў з нарвежскім каралём Магнусам Босым. Пасля заключэння міру ў Кунгахеле Інгэ аддаў яму ў жонкі сваю дачку Маргарыту(англ.) бел., за што тая атрымала мянушку «Творца міру» (Fredkulla). Яго іншая дачка Хрысціна Інгесдотэр — першая жонка Мсціслава I Уладзіміравіча Вялікага, князя наўгародскага, потым (ужо пасля яе смерці) вялікага князя кіеўскага.
Інгэ памёр ад старасці, на троне яго змянілі пляменнікі Філіп і Інгэ II Малодшы.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Inge d.ä (шведск.)
Папярэднік: Хальстэн |
Кароль Швецыі каля 1080 - каля 1100 |
Пераемнік: Філіп і Інгэ II Малодшы |