Індакітайская вайна
Першая Індакітайская вайна (Індакітайская вайна) — вялася Францыяй за захаванне сваіх індакітайскіх калоній. Асноўныя падзеі вайны адбываліся на в'етнамскай тэрыторыі, на якой рознымі сіламі былі абвешчаны дзве дзяржавы: 2 верасня 1945 года камуністамі на ўсёй в'етнамскай тэрыторыі абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам, а ў 1949 годзе на той-жа самай усёй в'етнамскай тэрыторыі французамі, якія часова захапілі яе, абвешчана Дзяржава В'етнам. Таксама баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Камбоджы і Лаоса, аднак тут яны не аказалі значнага ўплыву на ход вайны. Ва ўсіх выпадках Францыя пры падтрымцы мясцовых саюзнікаў (а з 1950 года і пры падтрымцы ЗША) вяла барацьбу супраць мясцовых камуністычных паўстанцаў, якія змагаліся за незалежнасць сваіх краін пры падтрымцы Кітая і СССР.
Першая Індакітайская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Індакітайскія войны | |||
![]() Салдат Замежнага легіёна (1954) | |||
Дата | 19 снежня 1946 — 1 жніўня 1954 | ||
Месца | Паўднёва-Усходняя Азія | ||
Вынік |
Перамога Дэмакратычнай рэспублікі В'етнам Вывад французскіх войскаў з В'етнама Падзел В'етнама |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Першая Індакітайская вайна ў В'етнаме вядома як вайна Супраціўлення — вайна в'етнамскіх нацыяналістаў і камуністаў, аб'яднаных пад эгідай ваенна-палітычнага руху «В'етмінь», супраць французскай каланіяльнай адміністрацыі ў 1945—1954, якая скончылася падзелам в'етнамскай тэрыторыі на дзве незалежныя дзяржавы: Дэмакратычную Рэспубліку В'етнам (сталіца — Ханой) на поўначы і Дзяржаву В'етнам (сталіца — Сайгон) на поўдні.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індакітайская вайна
- VIÊTNAM: La première Guerre 1945—1954 (1) 52' Documentary (фр.)
- VIÊTNAM: La première Guerre 1945—1954 (2) 52' Documentary (фр.)