Інда-кітайскі памежны канфлікт (2020)
Інда-кітайскі памежны канфлікт 2020 года — узброеныя сутыкненні паміж Індыяй і Кітаем вакол спрэчнага рэгіёну Аксайчын.
Інда-кітайскі памежны канфлікт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая халодная вайна | |||
![]() На карце адлюстраваны прэтэнзіі Індыі і Кітая на мяжу ў рэгіёне Аксайчын, лінію Макартні-Макдональда, лінію Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі, а таксама прагрэс сіл Кітая, якія занялі раёны падчас кітайска-індыйскай вайны 1962 года. | |||
Дата | 5 мая — 16 чэрвеня 2020 | ||
Месца | інда-кітайская мяжа | ||
Вынік | стабілізацыя сітуацыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Гісторыя
правіцьКанфлікт пачаўся з-за рэгіёна Аксайчын, размешчаным на мяжы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, Пакістана і Індыі. Тэрыторыя кіруецца Кітаем, але аспрэчваецца Індыяй, якая ўключае гэты рэгіён у саюзную тэрыторыю Ладакх. Аксайчын уяўляе сабой шырокую высакагорную саляную пустыню, размешчаную на вышыні да 5 тыс. метраў. Геаграфічна яна з’яўляецца часткай Тыбецкага плато. Мясцовых жыхароў у раёне практычна няма, як і пастаянных паселішчаў[1].
У 1960-х гадах, у рамках агульнай палітыкі Мао па пашырэнню межаў дзяржавы да валадарстваў былой імперыі Цын, Кітай уводзіць войскі ў дадзены раён, які мае і важнае стратэгічнае значэнне з-за аксайчынскай дарогі — з улікам мясцовага рэльефу, транспартныя артэрыі ў Гімалаях важней нафтаправодаў[2]. На тое ўплывала яшчэ неўрэгуляванасць пытання аб правядзенні лініі мяжы паміж былой Брытанскай Індыяй і Тыбетам[3].
Падчас вайны 1962 года Індыя губляе фактычны кантроль над Аксайчынам.
Ход канфлікту
правіць5 мая 2020 г. раптам адбылося ўзброенае сутыкненне ў Ладакхскім рэгіёне падчас патрулявання мяжы. З тых часоў абодва бакі пачалі агрэсіўна разгортваць дадатковыя войскі, каб захапіць рачную даліну[4].
20 мая Індыя кінула дадатковыя войскі ў спрэчную даліну Галван пасля таго, як Кітай абвясціў гэты рэгіён сваёй тэрыторыяй і разгарнуў сотні салдат Народна-вызваленчай арміі. Спасылаючыся на крыніцы ў міністэрстве абароны. Газета «The Economic Times» паведаміла, што салдат адпраўляюць з іншых раёнаў[4].
9 чэрвеня стала вядома, што Індыя і Кітай пачалі выводзіць войскі з усходняга Ладакха[5].
Тым не менш, у ноч з 15 на 16 чэрвеня ў раёне Ладакх адбылася ўзброеная сутычка, у выніку якой загінулі двое салдат і камандзір індыйскай арміі. Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў даліне Галван. Па папярэдніх даных, з кітайскага боку пацярпелі 43 чалавекі — у гэты лік уключаны цяжкапараненыя і загінулыя. Вядома пра 20 загінулых індыйскіх вайскоўцаў[6]. Кітай абвінаваціў Індыю ў перасячэнні памежнай лініі, у сувязі з чым было прынята рашэнне адкрыць агонь. Па словах прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Кітая Чжао Ліцзяна, індыйскія войскі двойчы перасякалі мяжу, тым самым справакаваўшы кітайскіх вайскоўцаў на меры ў адказ[5].
Пасля гэтага бою Кітай і Індыя развялі войскі на мяжы.
22 чэрвеня прадстаўнікі Індыі і Кітая сустрэліся ў памежнай паласе для абмеркавання мінулых падзей. Бакі вырашылі, што неабходна весці дыялог, «які спрыяе зніжэнню напружанасці сітуацыі». Заяўлялася, што яны маюць намер падтрымліваць мір і стабільнасць у памежных раёнах[7].
Аднак да 26 чэрвеня на мяжу з Кітаем перакінулі тры індыйскія пяхотныя дывізіі. Акрамя гэтага, у раёне разгарнулі танкі і артылерыю. Раней кітайская армія разгарнула мотастралковую і механізаваную дывізіі ў вобласці Ладакх. Кітайскія вайскоўцы таксама ўзводзялі новы лагер і назіральныя пункты ў даліне ракі Галван[8].
Міжнародная рэакцыя
правіцьДзяржсакратар ЗША Майк Пампеа абвінаваціў Кітай у агрэсіі ў сувязі з інцыдэнтам на мяжы Індыі[9]. Кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што новая амерыканская адміністрацыя выступае за прамы дыялог Нью-Дэлі і Пекіна з мэтай урэгулявання тэрытарыяльнай спрэчкі. З яго слоў, КНР спрабуе «запалохваць» сваіх партнёраў.
20 сакавіка 2021 года адбылася сустрэча міністра абароны ЗША Лоіда Осціна і міністра абароны Індыі Раджана Сінгха. На сустрэчы кіраўнік амерыканскага абароннага ведамства прапанаваў індыйскаму боку аб’яднаць намаганні ў падаўленні ваеннай пагрозы ў асобе КНР[10].
28 чэрвеня амерыканскае выданне Bloomberg апублікавала паведамленне, што Індыя «перанакіравала не менш за 50 000 дадатковых вайскоўцаў да сваёй мяжы з Кітаем». У сваю чаргу, Індыя ніяк не адрэагавала на гэтую заяву. На думку кітайскай газеты Global Times, ЗША праз паведамленні ў СМІ спрабавалі справакаваць на канфлікт Пекін і Нью-Дэлі[11][12].
Наступствы
правіцьІндыя запатрабавала, каб Пакістан зменшыў удвая склад свайго пасольства, спаслаўшыся на тое, што яго супрацоўнікі займаліся шпіянажам. Місія Індыі ў Ісламабадзе таксама была скарочана[13].
Неўзабаве пасля канфлікту Індыя забараніла 59 кітайскіх прыкладанняў, уключаючы папулярную сацыяльную сетку TikTok, спасылаючыся на пагрозу нацыянальнай бяспекі і грамадскаму парадку. Пазней улады ўключылі яшчэ 47 кітайскіх праграм у забаронены спіс. Індыйская вышэйшая ліга крыкету скасавала кантракт з кітайскай кампаніяй вытворцам смартфонаў Vivo пад ціскам грамадскасці. На фоне антыкітайскіх настрояў доля продажу кітайскіх смартфонаў на індыйскім рынку ўпала з 81% да 72% у другім квартале 2020 года.
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Война из-за «Белого оврага»: как Индия и Китай готовятся к схватке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Конфликт Китая и Индии осложнила большая кровь
- ↑ Maxwell N. India’s China War. Р. 38.
- ↑ а б ИНДИЯ И КИТАЙ СТЯГИВАЮТ ВОЙСКА НА ГРАНИЦУ, ГОТОВЯСЬ К МОЩНОМУ ВОЕННОМУ КОНФЛИКТУ
- ↑ а б На границе Индии и Китая произошла вооруженная стычка
- ↑ Китай и Индия развели войска у границы после столкновений // Sputnik Belarus, 16 июня 2020
- ↑ Индия и Китай договорились снизить напряженность на границе // Piter TV, 23 июня 2020
- ↑ Индия и Китай снова развернули войска на границе // Lenta.ru, 26 июня 2020
- ↑ Помпео обвинил Китай в агрессии на границе с Индией // РИА Новости, 8.07.2020
- ↑ Кирилл Сенин. Хинди Американ бхай бхай: США предлагают Индии дружить против Китая (руск.). Известия (23 сакавіка 2021). Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Bloomberg - Are you a robot? . www.bloomberg.com. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Confronting China for US worst strategy for India: Global Times editorial - Global Times . www.globaltimes.cn. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Китай нащупал болевую точку Индии. Дели потерял поддержку соседей // Независимая газета, 24.06.2020
Спасылкі
правіць- Хорошее время, чтобы пнуть Китай // Росбалт, 18 июня 2020
- Как Индия и Китай движутся в сторону военного конфликта // Газета.Ru, 17 июля 2020
- Озеро раздора: что мешает завершению конфликта Индии и КНР (Индия требует от Китая полного отвода войск из Ладакха) // Газета.Ru, 3 авг 2020
- В Гималаях заговорили китайские гаубицы (НОАК провели учебные стрельбы в горах). Пекин и Дели готовятся к долгому противостоянию в высокогорной местности // НГ, 12.08.2020