Адкрыць галоўнае меню
Каралеўскі павільён(руск.) бел. у Брайтане — першы ў Еўропе помнік інда-сарацынскага стылю.

Інда-сарацынскі стыль (англ.: Indo-Saracenic architecture) — адзін з рэтраспектыўных стыляў эпохі архітэктурнай эклектыкі, які распаўсюдзіўся ў Брытанскай Індыі ў эпоху кіравання каралевы Вікторыі. Фактычна адыграваў у Індыі тую ж ролю нацыянальнай альтэрнатывы ўніверсальнаму класіцызму і яго працягам(руск.) бел., што і неаготыка ў Еўропе і англійскіх калоніях або неарускі стыль у Расійскай імперыі.

На прыкладзе такіх бамбейскіх збудаванняў, як вакзал Вікторыі(руск.) бел. і вароты ў Індыю, можна вылучыць асноўныя рысы інда-сарацынскага стылю. На будынкі, еўрапейскія па функцыянальным прызначэнні і агульным сілуэце, накладваўся мудрагелісты дэкор, запазычаны з рэпертуару мусульманскай архітэктуры Індыі — пераважна магольскай. Адраджаючы архітэктурную спадчыну Вялікіх Маголаў, брытанскі ўрад імкнуўся паказаць пераемнасць свайго праўлення.

Ледзь ці не з большым размахам, чым самі брытанцы, будавалі ў інда-сарацынскім стылі мясцовыя князі — фармальныя кіраўнікі тубыльных дзяржаў(руск.) бел., якія склалі Індыйскі Саюз. У перыяд паміж сусветнымі войнамі раскошныя княжацкія рэзідэнцыі ў інда-сарацынскім стылі з элементамі мадэрна і ар-дэко былі спраектаваны еўрапейскімі архітэктарамі ў Майсуры, Джодхпуры, Біканеры і іншых гарадах.

UmaidBhawan Exterior 1.jpg
Mysorepalace.jpg
Laxmi Niwas Palace.jpg
Палац раджы Марвара Палац раджы Майсура Палац раджы Біканера