У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Інды́ра Га́ндзі (англ.: Indira Priyadarshini Gandhi; 19 лістапада 1917 — 31 кастрычніка 1984) — прэм’ер-міністр Індыі (19661977, 19801984).

Індзіра Гандзі
хіндзі: इन्दिरा प्रियदर्शिनी गान्धी
міністр замежных спраў Індыі[d]
19 ліпеня 1984 — 31 кастрычніка 1984
Папярэднік P. V. Narasimha Rao[d]
Пераемнік Раджыў Гандзі
3-і прэм’ер-міністр Індыі[d]
14 студзеня 1980 — 31 кастрычніка 1984
Папярэднік Charan Singh[d]
Пераемнік Раджыў Гандзі
3-і прэм’ер-міністр Індыі[d]
24 студзеня 1966 — 24 сакавіка 1977
Папярэднік Гулзарылал Нанда
Пераемнік Morarji Desai[d]
член Радж'я Сабхі[d]
1964 — 1984
Міністр абароны Індыі[d]
14 студзеня 1980 — 15 студзеня 1982
Папярэднік Chidambaram Subramaniam[d]
Пераемнік Рамасвамі Венкатараман
міністр унутраных спраў Індыі[d]
27 чэрвеня 1970 — 4 лютага 1973
Папярэднік Yashwantrao Chavan[d]
Пераемнік Uma Shankar Dikshit[d]
Міністр фінансаў Індыі[d]
16 ліпеня 1969 — 27 чэрвеня 1970
Папярэднік Morarji Desai[d]
Пераемнік Yashwantrao Chavan[d]
міністр інфармацыі і вяшчання Індыі[d]
1964 — 1966
Папярэднік Satya Narayan Sinha[d]
Пераемнік Kodardas Kalidas Shah[d]
Міністр абароны Індыі[d]
30 лістапада 1975 — 20 снежня 1975
Папярэднік Swaran Singh[d]
Пераемнік Bansi Lal[d]
міністр замежных спраў Індыі[d]
6 верасня 1967 — 13 лютага 1969
Папярэднік M. C. Chagla[d]
Пераемнік Dinesh Singh[d]
Нараджэнне 19 лістапада 1917(1917-11-19)[1][2][…]
Смерць 31 кастрычніка 1984(1984-10-31)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Нэру-Гандзі[d]
Бацька Джавахарлал Нэру[4]
Маці Kamala Nehru[d]
Муж Feroze Gandhi[d]
Дзеці Раджыў Гандзі і Sanjay Gandhi[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[6]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 19 лістапада 1917 года ў Алахабадзе, дачка Джавахарлала Нэру. Атрымала адукацыю ў лепшых навучальных установах Англіі, Швейцарыі і Індыі, вучылася ў Оксфардскім універсітэце. Калі ёй споўніўся 21 год, яна ўступіла ў партыю Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК). Праз чатыры гады выйшла замуж за вядомага кангрэсмена, дадаўшы да свайго прозвішча Гандзі — прозвішча мужа. Пасля абвяшчэння незалежнасці стала афіцыйнай супрацоўніцай бацькі, была адказнай за прыняцце замежных дэлегацый. Разам з бацькам здзейсніла паездкі ў краіны Азіі, Афрыкі і Еўропы. Акрамя Швейцарыі, Францыі, Германіі ёй пашчасціла пабываць у Бірме, Малайзіі, Сінгапуры, Чэхаславакіі, Венгрыі, Егіпце. Акрамя таго, яна самастойна здзейсніла паездкі ў Партугалію і Паўднёвую Афрыку. Індыра вылучалася тым, што заўжды мела ўласную думку і ніколі не падпадала пад ніякі ўплыў, была вельмі дасведчанай і разумнай дзяржаўнай дзеячкай і сапраўднай індыйскай нацыяналісткай. Адзінае, што выгодна адрознівала Індыру Гандзі ад традыцыйнага вобразу «жалезнай лэдзі», быў моцны матчын інстынкт.

Палітычная кар’ера

правіць

У 1955 годзе Індыра Гандзі ўваходзіць у Цэнтральную выбарчую камісію ІНК як кіраўнік жаночай арганізацыі гэтай партыі. У 1959—1960 гадах яна — кіраўнік ІНК. У 1964 годзе ўвайшла ва ўрад Шастры як міністр інфармацыі і радыёвяшчання; у ліпені 1964-га стала членам Нацыянальнай рады абароны.

19 студзеня 1966 года, пасля смерці Шастры, была абраная лідарам парламенцкай фракцыі ІНК і, па сталай традыцыі, як лідар гэтай фракцыі стала прэм’ер-міністрам. В 1967 годзе, акрамя пасады прэм’ер-міністра заняла пасады міністра атамнай энергіі, старшыні Планавай камісіі, міністра замежных спраў.

У сваіх заявах як кіраўнік ураду Гандзі неаднаразова падкрэслівала неабходнасць захавання асноўных прынцыпаў палітыкі Джавахарлала Неру, а найгалоўнае — няўдзелы Індыі ў ваенных блоках падтрымкі міру і міжнароднага супрацоўніцтва, далейшага развіцця і ўзмацнення сяброўскіх савецка-індыйскіх адносін, здзяйснення планавага развіцця нацыянальных асноваў эканомікі. Выступала з асуджэннем агрэсіі ЗША ў В’етнаме.

З 1969 па 1970 гады Індыра Гандзі правяла нацыяналізацыю 14 наймагутнейшых банкаў. Кансерватыўныя лідары Кангрэсу спрабавалі выключыць Гандзі з партыі. Партыя раскалолася на кіравальны Кангрэс (К) і апазіцыйны Кангрэс (А). Страціўшы большасць у парламенце, Гандзі прызначыла выбары на год раней тэрміну, і ў сакавіку 1971 прыхільнікі Гандзі атрымалі перамогу, атрымаўшы больш двух трацінаў галасоў. Індыра Гандзі зноў атрымала пасаду прэм’ер-міністра а таксама заняла пасады міністра ўнутраных спраў, міністра атамнай энергіі і міністра інфармацыі і радыёвяшчання.

З пагаршэннем эканамічнай сітуацыі і зрастаннем нутранай напружанасці знізілася і папулярнасць Гандзі. У 1975 годзе яна была абвінавачана судом за парушэнне ў 1971 закону пра выбары. У адказ Гандзі ўвяла надзвычайным палажэнне і ўнесла змены ў канстытуцыю, якія дазвалялі ёй засяродзіць уладу ў сваіх руках. Шырокая незадаволенасць насельніцтва надзвычайным становішчам і настырным прагненнем ураду правесці ў жыццё праграму планавання сям’і (у тым ліку прымусовую стэрылізацыю) прывяла да паразы Гандзі на выбарах 1977. У студзені 1978 Гандзі ініцыявала яшчэ адзін раскол у Кангрэсе. Кангрэс-І (за «Індыру») дасягнуў поспеху на выбарах да мясцовых заканадаўчых органаў, а ў лістападзе Гандзі была абрана да парламенту. У студзені 1980, пасля таго, як урад партыі Джаната спазнаў крах, Гандзі зноў заняла пасаду прэм’ер-міністра.

Неўзабаве пасля вяртання да ўлады Гандзі панесла цяжкую асабістую страту — у авіякатастрофе загінуў яе малодшы сын і галоўны палітычны дарадца Санджай. Пасля смерці Санджая Індыра Гандзі пераканала старэйшага сына Раджыва заняцца палітыкай.

Выкананне абавязкаў прэм’ер-міністра Індыі ніколі не было лёгкім. Велічэзны субкантынент меў найвастрэйшыя праблемы: надзвычайнае жабрацтва, хваробы, карупцыя, этнічныя і рэлігійныя канфлікты.

У 1984 годзе ўсе гэтыя праблемы, што стаялі перад Індырай Гандзі, ускладніліся сепаратысцкімі настроямі сярод сікхаў, якія засяляюць штат Пенджаб. Прэм’ер-міністра неаднаразова інфармавалі, што сікхськія экстрэмісты, патрабуючы аддзяленне гэтага штату ад краіны, назапашваюць зброю і боепрыпасы ў «Залатым храме» горада Амрытсар. Экстрэмістаў неабходна было раззброіць і выгнаць з храма як з палітычных, так і з рэлігійных меркаванняў.

У ваенным стаўленні гэтая аперацыя выявілася паспяховай: экстрэмістаў атрымалася выбіць з храму. Але ў вачах грамадскасці яна пацярпела крах. Адзін з біёграфаў Індыры Гандзі так апісвае рэакцыі мясцовага насельніцтва на штурм «Залатога храму»: «Для большасці сікхаў ваенная акцыя, у выніку якой памяшканне храму моцна папакутавала, суправаджалася вялікай колькасцю людскіх ахвяр. У страляніне загінула каля тысячы асобаў, уключаючы кіраўнікоў тэрарыстаў. Сікхі прысягнулі адпомсціць. Не праходзіла і дня, каб яны не пагражалі смерцю прем'єр-міністру, яе сыну і ўнукам».

Індыра Гандзі не сумнявалася, што яе жыццё ў небяспецы. Прем'єр-міністру не раз прапаноўвалі прыбраць з асабістай аховы ўсіх сікхаў, але такі крок, верагодна, здаваўся частцы ўраду лішнім.

Беант Сінгх служыў у ахове прэм’ер-міністра каля дзесяці гадоў і суправаджаў Індыру Гандзі ў некалькіх паездках за мяжу. Але яна не ведала аб тым, што Беант Сінгх меў цесныя сувязі з гуртам сікхскіх екстремістаў — з тымі, хто пакляўся адпомсціць за апаганенне «Залатога храму». Не дзіва, што гэтая асоба выявілася як добрая кандыдатура на ролю забойцы Індыры Гандзі. Рэлігійны фанатызм выявіўся мацней за асабістую адданасць: Беант Сінгх знайшоў саўдзельніка ў асобе Сатванта Сінгха, маладога паліцэйскага, нядаўна залічанага да службы бяспекі прэм’ер-міністра.

Індыра Гандзі разумела, што яе жыццю пагражае небяспека. 30 кастрычніка 1984 года, за дзень да пагібелі, яна казала: «Сёння я жывая, а заўтра, магчыма, маё жыццё скончыцца… Але кожная кропля маёй крыві належыць Індыі». На раніцу 31 кастрычніка ў прэм’ер-міністра была запланавана сустрэча, якую Індыра Гандзі чакала з адмысловым задаволеннем, — тэлеінтэрвію з вядомым англійскім пісьменнікам, драматургам і акцёрам Пітарам Усцінавым. Яна доўга выбірала адзенне, абраўшы шафрановую сукенку, якая, на яе думку, мела б эфектна выглядаць на экране і да якой не пасавала куленепрабіўная камізэлька. Гэты дзень стаў для яе фатальным…

Беант Сінгх і Сатвант Сінгх стаялі на адным з пастоў, размешчаных уздоўж дарожкі, што вяла з рэзідэнцыі прэм’ер-міністра да яе офісу. Менавіта туды і накіроўвалася ў суправаджэнні аховы Індыра Гандзі. Падыйшоўшы да ахоўнікаў-сікхаў, яна ветліва ўсміхнулася. Выхапіўшы пісталет, Беант Сінгх тройчы стрэліў у прэм’ер-міністра. Адначасова Сатвант Сінгх прашыў цела Індыры Гандзі аўтаматнай чаргою. Забойцы былі адразу ж злоўлены аховай. Беант Сінгх закрычаў: «Я зрабіў, што хацеў. Цяпер вы рабіце, што хочаце». Яму не ўдалося ўхіліцца ад куль іншых ахоўнікаў — адна стала смяротнай. Другі забойца быў паранены, але ён выжыў.

Тады як Індыра Гандзі памірала ад куль уласных ахоўнікаў, Пітар Усцінаў і яго здымальная група чакалі сустрэчы з прэм’ер-міністрам. Адзін з гэтых людзей успамінае: «Я пачуў тры адзінкавыя стрэлы, а потым аўтаматную чаргу. Зразумела, забойцам хацелася выканаць сваё заданне на ўсе сто працэнтаў. Яны не пакінулі ахвяры ніводнага шанцу…»

Палітычная спадчына

правіць

Выбухам абурэння адказала Індыя на забойства прэм’ер-міністра. Народны гнеў паваліўся на сікхаў. Па ўсёй краіне пракацілася хваля стыхійных выступаў супраць сікхскіх экстрэмістаў, якая суправаджалася гвалтам. Улады намагаліся абмежаваць невінаватых, але на працягу далейшых тыдняў ахвярамі бясчынстваў сталі сотні жыхароў Пенджабу.

Пасады прэм’ер-міністра і лідара Кангрэсу заняў Раджыў Гандзі. Урад так і не даведаўся, хто аддаў наказ забіць Індыру Гандзі. Шмат хто дагэтуль упэўнены ў тым, што гэта справа рук двух фанатаў-адзіночак.

У гісторыю сваёй краіны Індыра Гандзі ўвайшла не толькі як першая жанчына, што на працягу некалькіх гадоў узначальвала ўрад Індыі. Разумны і энергійны палітык, яна шмат зрабіла для ўзмацнення міжнароднага аўтарытэту дзяржавы, якая стала адной з лідараў Руху недалучэння да ваенных блокаў.

Пачэсны доктар Кіеўскага ўніверсітэта (25.09.1982 г.)

Зноскі

  1. а б Indira Gandhi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Indira Gándhí // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  4. http://www.freepressjournal.in/featured-blog/indira-gandhi-was-not-related-to-mahatma-gandhi-heres-how-she-got-the-surname/1172246 Праверана 5 ліпеня 2018.
  5. http://164.100.47.194/Loksabha/Debates/cadebatefiles/C14081947.html
  6. (unspecified title) Праверана 20 верасня 2021.

Спасылкі

правіць