Індура
Інду́ра[2] (трансліт.: Indura, руск.: Индура) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Індурка. Уваходзіць у склад Індурскага сельсавета. Насельніцтва 1360 чал. (2010). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Вялікая Бераставіца.
Аграгарадок
Індура
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняе сярэднявечча
правіцьНа паўночна-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Індурскае гарадзішча XI—XIII стагоддзяў тыпу феадальна-ўласніцкіх замкаў.
Вялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню Індура згадваецца ў пачатку XVI ст. як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У другой палове XVI—XVII стст. мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры шведскі генерал Меерфельд атрымаў перамогу над расійска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу збіраўся для раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад[3]. У 1770—1780 гадах тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога з’язджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага[4].
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Індура апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Гродзенскага павета. Мястэчка знаходзілася ў валоданні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.
Станам на 1833 год тут працавала 8 крамаў[5]. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 314 двароў, касцёл, царква, сінагога, 4 яўрэйскія малітоўныя дамы, прыходскае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод, 8 корчмаў, таргі ў нядзелі.
Найноўшы час
правіцьУ 1915 годзе падчас І сусветнай вайны Індура акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўключалася ў склад Беларускай ССР[6]. З пачатку 1919 года дзейнічаў камісар польскага ўрада па Гродзенскай акрузе, ствараліся польскія вайсковыя структуры. Пасля зыходу нямецкіх войскаў, у час Польска-савецкай вайны ў 1920 годзе была ненадоўга занята бальшавікамі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і гарадской гмін Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. 4 і 6 снежня 1932 года ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялян (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўрада, у падтрымку выступленняў сялян в. Баранава.
У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 мая 1940 года атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала цэнтрам сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 21 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 29 снежня 1949 года статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.
-
Местачкоўцы
-
Сінагога
-
Усярэдзіне сінагогі
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У студзені 2019 года ў Індуры адкрылі музей лялькі. Больш за 300 экспанатаў розных эпох прадставілі ў музеі лялькі ў цэнтры культуры. Асобны стэнд прысвечаны традыцыйным лялькам-абярэгам, ёсць экзэмпляры, выкананыя ў стылістыцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя, раздзел савецкіх цацак. Асобная экспазіцыя адведзена сучасным лялькам. Сярод экспанатаў і аксесуары: адзенне, каляскі, ложачкі, а таксама старыя фатаграфіі[10].
Славутасці
правіць- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1815), вул. Рагачэўскага, 69 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000178
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (1881) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000179
- Гарадзішча перыяду сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), на паўночна-заходняй ускраіне вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000176
- Сядзіба
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000177
- Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
- Сінагога (XVIII—XIX стст.)
-
Сінагога
-
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
-
Косніца
-
Брамка
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 128.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 202.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 130.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Indura // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 278.
- ↑ Вольга Князева, Валерый Шаблюк. Індура // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 486.
- ↑ blr.belta.by
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Indura // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 278.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індура
- Індура на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Здымкі на Radzima.org