Інды́йцы (англ.: Indians, хіндзі: भारतीयों) — палітычная нацыя, грамадзяне і выхадцы з Індыі, таксама агульная назва народаў Індыі. 9 ліпеня 2016 г. у самой Індыі налічвалася 1 327 094 040 чал.[1].

Індыйцы
Грамадзянства
Кароткая назва Indians
Названа ад Індыя
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Колькасць насельніцтва
  • 1 320 000 000 чал. (2017)
Краіна паходжання
Вывучаецца ў індалогія
Апісана на сайце mar.umd.edu/asses… (англ.)
mar.umd.edu/asses… (англ.)
mar.umd.edu/asses… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тадж-Махал — жамчужына мусульманскага мастацтва ў Індыі
Індуісцкая працэсія ў Індыі

Вылучаюць некалькі соцень этнасаў. Перапісы ў Індыі не фіксуюць этнічны чыннік жыхароў, аднак вызначаюць мовы і рэлігіі насельніцтва[2]. Перапіс 2001 г. зафіксаваў 122 мовы і 234 дыялекты з колькасцю носьбітаў не меней за 10 000 чал.[3] У 2011 г.[4] 79,8 % індыйцаў спавядалі індуізм, 14,23 % — іслам, 2,3 % — хрысціянства, 1,72 % — сікхізм, 0,7 % — будызм, 0,37 % — джайнізм, 0,9 % — іншыя рэлігіі (бахаізм, зараастрызм, сарнаізм і г. д.). Выключэнне складаюць так званыя даліт хіндзі: दलित), або прызнаныя касты і плямёны (англ.: Scheduled Castes, Scheduled Tribes) — прадстаўнікі этнічных і этнарэлігійных меншасцей, якія маюць пашыраныя правы для захавання сваёй ідэнтычнасці. У 2013 г. спіс даліт[5] налічваў 645 такіх груп.

Найстаражытнейшы антрапалагічны субстрат складалі ведоідная, паўднёваіндыйская і паўднёваазіяцкія расы, пазней часткова выцесненыя інда-міжземнаморскай. У выніку іх змяшэння ўзнікла мноства пераходных падтыпаў. Ведоідныя рысы найбольш яскрава праяўляюцца ў малых народаў Паўднёвай і Цэнтральнай Індыі, паўднёваазіяцкія — на паўночным усходзе краіны і ў прыгімалайскіх раёнах. На поўначы і ў цэнтральнай частцы Індыі пераважае насельніцтва, якое размаўляе на мовах індаарыйскай групы, на поўдні — дравідыйскай сям’і, у Цэнтральнай Індыі — мунда (аўстраазіяцкая сям’я), на поўначы жывуць горныя народы, якія размаўляюць на мовах цэнтральнай групы сіна-тыбецкай сям’і.

У 2 тысячагоддзі да н.э. пачаў фарміравацца індуізм, які ўвабраў у сябе мноства культаў абарыгеннага насельніцтва (Шывы, Крышны, багінь-маці і інш.). З’явіліся перадумовы для фарміравання агульнаіндыйскай культуры. Тэндэнцыя называць усіх жыхароў Індыі адзіным словам, якое не было этнонімам, прасочваецца са старажытнаіранскіх надпісаў VI ст. да н.э. і твораў старажытнагрэчаскіх аўтараў IV—III стст. да н.э., паходзіць ад ракі Інд.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Народы мира. М.: Советская энциклопедия, 1988. С. 176—178.