Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане

Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане (англ.: Indiana University Bloomington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Блумінгтан у штаце Індыяна, ЗША. Галоўная ўтанова сістэмы Індыянскага ўніверсітэта.

Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане
англ.: Indiana University Bloomington
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Indiana University Bloomington
Заснаваны 1820
Тып дзяржаўны даследчы ўніверсітэт
Студэнты 43 064[1]
Размяшчэнне Блумінгтан, Індыяна, ЗША
Сайт indiana.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

У 2010 годзе Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане заняў 75-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[2], а таксама 90-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[3]. Універсітэт уваходзіць у спіс Public Ivy  (англ.), створаны ў 1985 годзе вучоным і даследчыкам амерыканскіх універсітэтаў Рычардам Молам, як спіс лепшых грамадскіх універсітэтаў, дапоўнены ў 2001 годзе іншым навуковым Говардам Грынам. Акрамя таго кампус у Блумінгтане з 1909 года з’яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Дэмаграфія правіць

Станам на восень 2010 года, сярод больш чым &&&&&&&&&&042000.&&&&&042 000 студэнтаў (undergraduate students) і аспірантаў (graduate students) універсітэта мелася 4826 замежных студэнтаў. Сярод студэнтаў — грамадзян ці пастаянных жыхароў ЗША было 1851 афраамерыканец, 1718 асоб азіяцкага паходжання, 1416 асоб лацінаамерыканскага паходжанні, 97 карэнных амерыканцаў, і 26 прадстаўнікоў карэнных народнасцей ціхаакіянскіх астравоў (гавайцы, самаанцы і інш.). 604 студэнта ўказалі «змяшаную» расавую прыналежнасць. Большая частка студэнтаў — 68 %, з Індыяны, аднак сярод студэнтаў ёсць прадстаўнікі 49 штатаў ЗША і 137 замежных дзяржаў[4].

Гісторыя правіць

 
Сампл Гейтс — уваход у гістарычную частку кампуса, пабудаваную ў перыяд з 1884 па 1908 год

У 1820 годзе ўрад Індыяны заснаваў навучальную ўстанову, якая была вядома тады як «семінарыя штата» і размяшчалася на рагу Секанд-стрыт і Каледж-авеню[5]. Канстытуцыя штата Індыяна 1816 года патрабавала ад Генеральнай асамблеі штата стварыць агульную сістэму адукацыі, пачынаючы ад сярэдніх школ і сканчаючы ўніверсітэтамі, дзе навучанне павінна быць бясплатным і ў роўнай ступені адкрытым для ўсіх. Будаўніцтва першых будынкаў новага ўніверсітэта пачалося ў 1822 годзе, а ў 1824-м пачаліся заняткі[6].

Першым прэзідэнтам універсітэта стаў Эндру Уайлі, у 1829 годзе, тады ж Генеральная асамблея змяніла назву школы на «Індыянскі каледж». Сучасную назву ўніверсітэт атрымаў у 1838 годзе. Смерць прэзідэнта Уайлі ў 1851 годзе адзначыла сабой заканчэнне першага перыяду развіцця ўніверсітэта. Наступныя змены прыйшлі толькі ў 1885 годзе, калі яго прэзідэнтам стаў біёлаг Дэвід Стар Джордан[6].

У 1867 годзе[6] Сара Морысан была першай жанчынай, якая стала студэнткай універсітэта, а ў 1873 годзе яна стала і першым прафесарам-жанчынай.

У 1883 годзе ўніверсітэт прысудзіў сваю першую доктарскую ступень, а таксама правёў першы міжвузаўскі спартыўны матч (па бейсболу). Аднак у гэты год кампус універсітэта, які размяшчаўся на першапачатковым месцы ў цэнтры горада Блумінгтан згарэў дашчэнту. Замест таго, каб аднаўляць будынкі, як гэта здаралася пасля некаторых іншых здарэнняў, было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага кампуса на ўсходзе горада, якое адбывалася з 1884 па 1908 год[6].

Першае аддзяленне ўніверсітэта за межамі Блумінгтана было адкрыта ў 1916 годзе, у Індыянапалісе. У 1920 годзе адкрыліся школа музыкі і бізнес-школа. У 1940-х гадах з’явіліся аддзяленні ўніверсітэта ў Кокама  (англ.) і Форт-Уэйне. У 1947 годзе адкрыўся інстытут Кінсі, які выклікаў мноства спрэчак, праводзячы даследаванні ў вобласці сексуальных адносін[6].

Структура правіць

 
Музычная школа Джэйкабса. Заснавана ў 1921 годзе, сёння тут вучыцца каля 1600 студэнтаў, што ставіць яе па гэтым паказчыку на другое месца ў спісе Нацыянальнай асацыяцыі музычных школ[7]

У склад Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане ўваходзяць 14 каледжаў і школ:

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Музычная школа Джэйкабса
  • Бізнес-школа Кэлі
  • Юрыдычная школа Маера
  • Педагагічная школа
  • Школа здароўя, фізічнай адукацыі і адпачынку
  • Школа інфарматыкі і камп’ютарных навук
  • Журналісцкая школа
  • Школа бібліятэчнай справы і інфармацыйных навук
  • Школа сястрынскай справы
  • Школа аптаметрыі
  • Школа грамадскіх і экалагічных праблем
  • Школа сацыяльнай працы
  • Вышэйшая ўніверсітэцкая школа

Кампус правіць

Плошча кампуса Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане складае 7,8 кв.км. На яго тэрыторыі размешчана мноства будынкаў, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасць. Кампус багата азелянёны, праз яго працякае гэтак званая «Рака Джордана», якая атрымала імя ў гонар Дэвіда Стара Джордана — дарвініста, іхтыёлага і прэзідэнта Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане, а затым і Стэнфарда[8].

Крыніцы правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Indiana University--Bloomington (англ.). U.S.News & World Report. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  3. Academic Ranking of World Universities - 2010 (англ.)(недаступная спасылка). ShanghaiRanking Consultancy. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
  4. 2010-11 IU Factbook (англ.)(недаступная спасылка). Indiana University Bloomington. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
  5. Seminary Park (англ.)(недаступная спасылка). City of Bloomington. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  6. а б в г д History (англ.). The Trustees of Indiana University. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  7. Frederic P. Miller. Jacobs School of Music. — 2010. — 80 с. — ISBN 9786130734756.
  8. The Ideal College Experience (англ.). The Trustees of Indiana University. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2012.