Інеса Анатольеўна Кляшчук
Інеса Анатольеўна Кляшчук (26 жніўня 1978, в. Гольчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Інеса Анатольеўна Кляшчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
26 жніўня 1978 (46 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася 26 жніўня 1978 года ў в. Гольчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, настаўнік матэматыкі з дадатковай спецыяльнасцю «Інфарматыка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працавала настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Вясейскай і Бокшыцкай сярэдніх школах Слуцкага раёна Мінскай вобласці; першым сакратаром Слуцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; першым сакратаром Слуцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)