Інжынерна-эканамічны факультэт БДТУ
Інжынерна-эканамічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Інжынерна-эканамічны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | |
Дэкан | Андрэй Багданавіч Альфяровіч |
Адрас | 220006, Рэспубліка Беларусь, Мінск |
Гісторыя
правіцьФакультэт створаны ў 1997 годзе.
У 2012 годзе на базе кафедры арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці падрыхтавана сумесная магістарская праграма БДТУ і Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імяГедзімінэса з атрыманнем дыплома магістра дзяржаўнага і еўрапейскага ўзору па спецыяльнасці «Кіраванне нерухомасцю»[1].
Кафедры
правіць- эканомікі і кіравання на прадпрыемствах
- арганізацыі вытворчасці і эканомікі нерухомасці
- менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця
- эканамічнай тэорыі і маркетынгу
- вышэйшай матэматыкі
- фізічнай культуры і спорту.
Спецыяльнасці
правіць- Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
- Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт
- Менеджмент (міжнародны,вытворчы, нерухомасці)
- Маркетынг
Магістратура
правіць- Эканамічная тэорыя
- Сусветная эканоміка
- Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
- Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
- Кіраванне ў сацыяльна-эканамічных сістэмах
- Маркетынг
- Бухгалтарскі ўлік, статыстыка
- Кіраванне нерухомасцю.
Аспірантура
правіць- Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
Дэканы
правіць- Міхаіл Іосіфавіч Баранаў (1997—2010)
- Сяргей Антонавіч Каспяровіч (2010—2011)
- Андрэй Багданавіч Альфяровіч (з 2011)
Зноскі
- ↑ Інжынерна-эканамічны факультэт Архівавана 27 студзеня 2021.