Інжынерны факультэт БарДУ
Інжынерны факультэт — адзін з факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне машынабудавання і тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці.
Інжынерны факультэт | |
---|---|
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Дэкан | Аксана Іванаўна Нарановіч |
Адрас | вул. Паркавая, 62, 225401 г.Баранавічы, Брэсцкая вобласць |
Апісанне
правіцьФакультэт ажыццяўляе супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Баранавіцкага рэгіёна і Рэспублікі Беларусь. Базавымі для факультэта з’яўляюцца — ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод гандлёвага машынабудавання», станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», дзе студэнты праходзяць вучэбную, вытворчую і пераддыпломную практыкі
Асноўным органам самакіравання на інжынерным факультэце з’яўляецца студэнцкі савет[1].
Кафедры
правіць- інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін;
- тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі;
- тэхналогіі машынабудавання.
Філіялы
правіцьФакультэтам створана 5 філіялаў кафедраў, якія садзейнічаюць практычнаму навучанню, падрыхтоўцы спецыялістаў:
- ААТ «СтоловічыАгра»,
- ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній»,
- Баранавіцкі станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант»,
- ААТ "Агракамбінат «Мір»,
- ТАА «Баранавіцкі бізнес-інкубатар».
Спецыяльнасці
правіць- Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
- Аграномія
- Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
- Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
- Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці
- Тэхналогія машынабудавання
Дэканы
правіць- Аксана Іванаўна Нарановіч (з 2017)