Інкрустацыя
Інкруста́цыя[1] — від дэкаратыўнай апрацоўкі паверхні вырабаў узорамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі з кавалкаў косці, дрэва, метала, перламутру, мармуру, керамікі і інш., якія ўразаюцца ў паверхню і адрозніваюцца ад яе колерам ці матэрыялам.
Пашыраны інкрустацыя дрэвам па дрэве (інтарсія), металам па метале (насечка), каменем па камені. Часцей за ўсё інкрустацыя выконваецца матэрыялам, які адрозніваецца ад матэрыяла паверхні выраба.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сахута Я. М. Інкруста́цыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 347. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інкрустацыя