Інструмент
Інструме́нт[1][2][3] (лац.: instrumentum — прылада[4]) — прадмет, прылада, механізм, машына або алгарытм, якія выкарыстоўваюцца для ўздзеяння на аб’ект: яго змены або вымярэння ў мэтах дасягнення карыснага эфекту. У аснове канструкцыі і правіл выкарыстання інструмента ляжыць веданне законаў матэрыяльнага свету, прыкладзеных да тэхналогіі вытворчасці. Складаны інструмент заключае ў сабе ідэю некалькіх элементарных.



У шырокім сэнсе — сродак уздзеяння на аб’ект, пераўтварэння і стварэння аб’екта. Але прылада, прыстасаванне, не дапаможны матэрыял: пры мыцці бялізны пральная дошка — інструмент, а пральны парашок — не, пры шыцці іголка — інструмент, а нітка — не. Адзін і той жа прадмет можа быць як інструментам, так і дапаможным матэрыялам. Зубная нітка — інструмент, а нітка пры шыцці — дапаможны матэрыял.
Крыніцы
правіць- ↑ ТСБЛМ 2016.
- ↑ ТСБМ 1984.
- ↑ Бурак И. Л. 1997.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах — Мн., 1999, — Т. 1. — С. 533.
Літаратура
правіць- Інструме́нт // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Інструме́нт // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 548. — 608 с. — 18 000 экз.
- Инструме́нт інструме́нт // Русско-белорусский политехнический словарь. В 2 т. / НАН Беларуси, Инт-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. И. Л. Бурак и др.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — Т. 1. А—Н. — С. 424. — 839 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-08-0065-8.
- Инструме́нт // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 296. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інструмент