Інстытут БелНДІліц

Навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інстытут БелНДІліц» Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (НВ РУП «Інстытут БелНДІліц») заснавана 7 студзеня 1957 года ў Мінску як філіял Навукова-даследчага інстытута тэхналогіі аўтамабільнай прамысловасці (НДІТаўтапрам) Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР.

Навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інстытут БелНДІліц»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 7 студзеня 1957
Размяшчэнне  Беларусь: Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 28-2

Гісторыя правіць

Першапачаткова філіял НДІТаўтапрама падпарадкоўваўся Міністэрству аўтамабільнай прамысловасці СССР, але ўжо з 27 ліпеня 1957 года — Галоўнаму ўпраўленню навукова-даследчых і праектных арганізацый (ГалоўНДІпраект) пры Дзяржаўнай планавай камісіі (Дзяржплан) СССР. З 7 кастрычніка 1959 года — Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па аўтаматызацыі і машынабудаванні, з 28 красавіка 1963 года — Дзяржаўнага камітэта аўтатрактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання пры Дзяржплане СССР, з 31 снежня 1965 года — Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР.

З 11 мая 1978 па 31 сакавіка 1993 гадоў існаваў як Навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут ліцейнай вытворчасці аўтамабільнай прамысловасці (НДІЛІЦаўтапрам) Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР. З абвяшчэннем палітычнага і эканамічнага суверэнітэту Беларусі, з 26 лістапада 1991 года НДІЛІЦаўтапрам перайшоў пад падпарадкаванне Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцям Рэспублікі Беларусь.

У 1990-я гады інстытут з'яўляўся вядучым у СНД навукова-даследчай установы па распрацоўцы і ўкараненні тэхналогій і абсталявання для ліцейнай вытворчасці.

З 31 сакавіка 1993 да 4 лютага 1997 гадоў — Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут ліцейнай вытворчасці (БелНДІліц) Дзяржаўнага камітэта па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцяў Рэспублікі Беларусь (з 23 верасня 1994 года — Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь).

Дзейнасць правіць

Асноўныя кірункі дзейнасці: даследаванне, распрацоўка і ўкараненне матэрыялвў, тэхналогій і абсталявання для вытворчасці ліцейных форм, стрыжняў, адлівак з каляровых і чорных сплаваў, фінішная апрацоўка літых загатовак, праектаванне і выраб аснасткі і інш.

Зноскі

Літаратура правіць