Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1959 годзе ў выніку падзелу Інстытута хіміі АН БССР на два інстытуты: Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР і Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР[1]. Інстытут замацаваны за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі і працуе ў складзе дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Хімічныя прадукты і тэхналогіі». Знаходзіцца на вуліцы Сурганава, 9.
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі | |
---|---|
Заснаваны | 1959 |
Супрацоўнікаў |
|
Сайт | igic.bas-net.by |
Структура
правіць- Лабараторыя мінеральных угнаенняў
- Лабараторыя фотахіміі і электрахіміі
- Лабараторыя адсарбентаў і адсарбцыйных працэсаў
- Аддзел кампазіцыйных матэрыялаў
- Лабараторыя палімерзмяшчальных дысперсных сістэм
- Лабараторыя хіміка-аналітычных даследаванняў мінеральнай сыравіны
- Лабараторыя калоіднай хіміі ліяфобных сістэм
- Галіновыя лабараторыі
- Галіновая лабараторыя лакафарбавых матэрыялаў
- Галіновая лабараторыя водна-хімічных працэсаў і рэагентных рэжымаў у прамысловых энергетычных сістэмах водазабеспячэння
Дырэктары інстытута ў розныя гады
правіць- Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка (1959—1966)
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1966—1993)
- Мікалай Паўлавіч Круцько (1993—2016)
- Анатоль Іосіфавіч Кулак (з 2016)
Зноскі
- ↑ Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (Мінск) Архівавана 24 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Кулак А. И. Институту общей и неорганической химии Национальной академии наук Беларуси — 60 лет // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2019. — Т. 55. — №. 3. — С. 263—276.
- Агу́льнай і неаргані́чнай хі́міі інстыту́т Акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 88. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).