Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі

навуковы інстытут

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1973 годзе. Адміністрацыя і большасць лабараторый знаходзяцца на вуліцы Акадэмічная, 27.

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
Выява лагатыпа
Заснаваны 1973
Сайт ibp.org.by/be/ (бел.)

Гісторыя інстытута

правіць

У 1931 годзе быў створаны Інстытут біялагічных навук (Пастанова Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 29 сакавіка 1931 года)

У 1957 годзе з Інстытута біялогіі ў якасці самастойнага навукова-даследчага падраздзялення з падначаленнем Прэзідыуму АН БССР вылучылася лабараторыя АН БССР. Узначаліў лабараторыю кандыдат хімічных навук Аляксандр Аркадзевіч Шлык.

У 1963 годзе на базе лабараторыі біяфізікі і ізатопаў створаны Інстытут фотабіялогіі (Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 29 снежня 1972 года № 369 і Загад Прэзідыума АН БССР ад 4 студзеня 1973 года). Узначаліў інстытут прафесар Аляксандр Аркадзьевіч Шлык.

Напрамкі навуковай дзейнасці

правіць
  • Клетачная біялогія і інжынерыя
  • Імуналогія чалавека, жывёл і раслін
  • Медыцынскія клеткавыя тэхналогіі
  • Малекулярная, мембранная і клетачная біяфізіка

Навуковыя падраздзяленні

правіць
  • Лабараторыі:
    • Лабараторыя імуналогіі і вірусалогіі
    • Лабараторыя малекулярнай біялогіі клеткі
    • Лабараторыя нанабіятэхналогій
    • Лабараторыя медыцынскай біяфізікі
    • Лабараторыя прыкладной біяфізікі і біяхіміі
    • Лабараторыя біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі
  • Сектара:
    • Сектар суправаджэння праграм
    • Навукова-вытворчы сектар
  • Аддзяленне клеткавай тэрапіі
  • Аддзелы:
    • Аддзел біятэхналогіі фотатрофных арганізмаў
    • Аддзел медыцынскай нанабіяфізікі

Дырэктары інстытута ў розныя гады

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць