Інстытут водных праблем АН БССР
Інстытут водных праблем АН БССР - першая ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне гідралогіі. Існаваў у 1961-1962 гадах, уваходзіў у склад Аддзялення тэхнічных навук. На працягу існавання дырэктарам Інстытута быў член-карэспандэнт Рыгор Андрэевіч Пёрышкін.
Асноўныя рэзультаты дзейнасці
правіць1961 г.
правіць- Распрацвана методыка вызначэння аптымальнай магутнасці сістэм тэхнічнага водазабеспячэння ГЭС.
- Вызначаны заканамернасці механікі тарфяных грунтоў.
- Вывучаны механізм руху хвалі па суху і хвалі, якая перарываецца. Прапанаваны крытэрыі для вызначэння віду руху вады ў доўгіх і кароткіх прызматычных рэчышчах. Гэта дазволіла ў далейшым распрацаваць методыку разліку хваль попускаў дзеля мэт лесасплаву і суднаходства.
- Пазначаны магчымыя варыянты будаўніцтва глыбокаводнага шляху Дняпро-Вісла.
- Распрацавана методыка пабудовы рэгуліровачных характарыстык рачнога сцёку і пабудаваны характарыстыкі натуралььнай зарэгуляванасці сцёку рэк Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Сожа, Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці, Пцічы.
- Складзены папярэдні воднагаспадарчы баланс Беларускай ССР на перыяд 1960-70 гг.
- Складзены альбом карт атмасферных ападкаў, пры дапамозе якога ў далейшым былі праведзены разлікі элементаў воднага балансу рачных басейнаў БССР.
- Праведзены значныя работы па ўсталяванні крытэрыяў кампенсацыі затапляемых зямель пры будаўніцтве вадасховішчаў.
- Распрацаваны, выпрабаваны і перададзены для практычнага ўжытку дыстанцыйны ўзроўнямер для вымярэнняў вагання ўзроўню вады ў артэзіянскіх свідравінах.
1962 г.
правіць- Праведзены аналіз воднагаспадарчага балансу БССР у цэлым на 1960-1980 гг.
- Распрацавана методыка складання перспектыўных воднагаспадарчых балансаў.
- Абагулены матэрыялы па выпарэнні з вожнай паверхні ў БССР, рапрацавана рэгіянальная методыка разліку велічыні і ўнутрыгадавога размеркавання выпарэння з паверхні вадаёмаў, складзена карта выпарэння з паверхні вадаёмаў для тэрыторыі Беларусі і верхніх частак басейнаў Заходняй Дзвіны і Дняпра.
- Распрацаваны тэрэтычныя сновы разлікаў кінематычнай структуры плыняў адносна воднатранспартных злучэнняў Чорнае мора - Балтыйскае мора.
- На аснове даследавання кінетычна раўнамерных і нераўнамерных плыняў, якія плаўна змяняюцца, распрацавана методыка якаснай ацэнкі рэчышчаўтваральнай здольнасці плыні.
- Разгледжаны асноўныя фізічныя заканамернасці пераносу вільгаці ў грунтах пры неізатэрмічных умовах на падставе патэнцыйнай тэорыі цепламасапераносу.
- Прапанавана методыка разліву хвалевага супраціву і дыферэнту ў залежнасці ад абводаў выкарыстоўваемых суднаў.
- Дадзены прапановы па ўдасканаленні рэжымаў працы сістэмы воднай гаспадаркі цеплавых электрастанцый.
- Прапанавана новая водазваротная схема абваднення горада Мінска.
- Праведзена абагульненне матэрыялаў па затапленнях і падтапленнях зямель вадасховішчамі, запраектаванымі для рэгулявання сцёку на тэрыторыі Палескай нізіны. Распрацаваны эканамічныя характарыстыкі вадасховішчаў-рэгулятараў Палескай нізіны.
Найбольш вядомыя працы
правіць- Раздзел «Выпарэнне з воднай паверхні» для даведніка «Водныя рэсурсы СССР». 1962-1963
- Водноэнергетический кадастр. Т.2. 1962-1963
- Проблемы использования водных ресурсов БССР. 1962
Рэарганізацыя
правіцьУ 1963 вылучаны са складу Акадэміі і перададзены Дзяржплану БССР, атрымаўшы назву Навукова-даследчы інстытут водных праблем. З 1966 - у складзе Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР, з 1972 - Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.
Крыніцы
правіць- Отчет о деятельности Академии наук в 1961 году (проект). Мн., 1962.
- Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1962 год. Мн., 1963.
- Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1963 год. Мн., 1964.
- История ЦНИИКИВР Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь - Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов (ЦНИИКИВР)
- Рыгор Андрэевіч Пёрышкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)