Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі

інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — акадэмічны інстытут Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі
Заснаваны 1957
Юрыдычны адрас 220072, Мінск, вуліца Сурганава, 1 корп. 2
Сайт imef.basnet.by

Гісторыя правіць

Інстытут створаны 11 ліпеня 1957 года Пастановай Савета Міністраў БССР на базе сектара мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва і сектара этнаграфіі і народнай творчасці Інстытута гісторыі АН БССР. Першым дырэктарам Інстытута стаў акадэмік АН БССР Пятро Фёдаравіч Глебка.

Інстытут імкліва рос і развіваўся. У 1967 годзе ў інстытуце было 5 сектароў: этнаграфіі; фальклору; тэатру і кіно; музычнага мастацтва; выяўленчага мастацтва. За першае дзесяцігоддзе існавання Інстытутам было апублікавана 328 манаграфій, 6 зборнікаў навуковых артыкулаў, 12 зборнікаў фальклорных твораў, вялізная колькасць навукова-папулярных брашур і артыкулаў у газетах і часопісах. У складзе Інстытута было 77 супрацоўнікаў, з іх 4 дактары навук, 25 кандыдатаў навук, 1 член-карэспандэнт і 1 акадэмік АН БССР.

Пасля пастановы Дзяржаўнага камітэта па навуцы СССР і Прэзідыўма АН БССР у 1969 годзе для падрыхтоўкі Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі быў утвораны адпаведны сектар. У 1976 годзе аформіліся сектар тэатральнага мастацтва і сектар кінамастацтва.

Сабраныя падчас навуковых экспедыцый помнікі мастацкай і матэрыяльнай культуры Беларусі пры непасрэдным актыўным удзеле Юрыя Хадыкі сталі асновай музейнай калекцыі сектара старажытнабеларускай культуры, якая ў 1979 годзе аформілася ў Музей старажытнабеларускай культуры. У далейшым Музей адыграў ключавую ролю ва ўратаванні і захаванні помнікаў народнай матэрыяльнай і духоўнай культуры раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1981 годзе ў Інстытуце працавалі 174 чалавекі, сярод іх 3 члены-карэспандэнты АН БССР, 6 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1992 года № 447 Інстытуту прысвоена імя Кандрата Крапівы. У 1997 годзе, праз 40 год пасля стварэння, у Інстытуце працавала 105 супрацоўнікаў, з іх 4 члены-карэспандэнты, 21 доктар навук і 35 кандыдатаў навук.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2001 года № 137 калекцыя фальклорных запісаў і калекцыя аддзела старажытнабеларускай культуры аднесены да аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак.

У 2012 годзе Інстытут увайшоў на правах філіяла ў склад Цэнтра даследаванняў беларускай кульутры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка перайшоў на пасаду дырэктара новаўтворанага Цэнтра, а дырэктарам Інстытута стаў доктар мастацтвазнаўства Валерый Іванавіч Жук. 3 2021 года дырэктарам з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Георгіеўна Гаранская.

Сучасная структура правіць

Навуковыя школы правіць

Найбольш значныя фундаментальныя працы, выдадзеныя Інстытутам правіць

  • Беларуская народная творчасць (у 45 тт.)
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (у 7 тт.)
  • Гісторыя беларускага мастацтва (у 6 тт.)
  • Гісторыя беларускага тэатра (у 4 тт.)
  • Музычны тэатр Беларусі (у 5 тт.)
  • Гісторыя кінатэлемастацтва Беларусі (у 4 тт.)
  • Архітэктура Беларусі (у кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай культур)
  • Турыстычная мазаіка Беларусі
  • Экалогія чалавека і яго біякультурная адаптацыя
  • Беларуская народная творчасць (гісторыка-тэарэтычнае даследаванне) (у 6 тт.)
  • Гарады і вёскі Беларусі (шматтомнае выданне)
  • Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы

Дырэктары правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • В. Ф. Купревич. Академия наук Белорусской ССР: Очерк истории и деятельности. — 3-е, дополненное, изд. — Мн.: Наука и техника, 1968. — 240 с.
  • А. І. Лакотка, В. І. Жук. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 238—257.

Спасылкі правіць