Акадэмія паслядыпломнай адукацыі — вядучая ўстанова сістэмы дадатковай педагагічнай адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь.[1][2] Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» створана рашэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ліпені 1997 года шляхам пераўтварэння Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1997 № 418).[3][4]

Акадэмія паслядыпломнай адукацыі
(АПА)
Выява лагатыпа
Заснаваны 1955
Тып Дзяржаўны
Рэктар Алег Віктаравіч Дзячэнка
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220040 Мінск, вул. Някрасава, 20
Сайт academy.edu.by

Гісторыя правіць

У 1955 годзе створана Рэспубліканская курсавая база павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. У 1980-х гадах называецца — Рэспубліканскі інстітут удасканалення настаўнікаў. З 1992 года — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 года — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.

Структура акадэміі правіць

Акадэмія ўключае наступныя падраздзяленні [5]:

  • Рэктарат;
  • 2 факультэта:
    • Факультэт прафесійнага развіцця кіруючых работнікаў адукацыі,
    • Факультэт прафесійнага развіцця спецыялістаў адукацыі,
  • 6 кафедраў;
  • 4 кіравання;
  • 4 цэнтра;
  • 8 аддзелаў;
  • Аспірантура;
  • Бібліятэка;
  • Інтэрнат.

Сістэма менеджменту якасці правіць

28—29 сакавіка 2011 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» быў праведзены сертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці (перападрыхтоўка кадраў на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, метадычнае забеспячэнне дзейнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў у межкурсавы перыяд), навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці акадэміі на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. Па выніках правядзення сертыфікацыйнага аўдыту органам па сертыфікацыі сістэм кіравання БелДІСС 4 мая 2011 года ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» выдадзены «Сертыфікат адпаведнасці».[6]

Рэктары правіць

Зноскі

  1. http://newsby.org/documents/sovetm/pos05/sovmin05756.htm Навіны Беларусі. Канцэпцыя развіцця педагагічнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь
  2. http://mozyrroo.by/files/Post_198.doc(недаступная спасылка) Пастанова міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь 28 ліпеня 2011 г. № 198 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб заснаванні дадатковай адукацыі дарослых»
  3. http://www.academy.edu.by/academy/oficialno.html Архівавана 24 жніўня 2012. Афіцыйны сайт акадэміі. Афіцыйна
  4. http://regnum.by/news/belarus/516293.html(недаступная спасылка) REGNUM. Беларусь. Акадэмія паслядыпломнай навучання адзначыла 50-гадовы юбілей
  5. http://www.academy.edu.by/academy/struktura.html Архівавана 24 жніўня 2012. Афіцыйны сайт акадэміі. Структура
  6. http://www.academy.edu.by/images/stories/sertif/sertif.jpg(недаступная спасылка) Сертыфікат Адпаведнасці
  7. Землякоў славутыя імёны

Гл. таксама правіць

Метадычны летнік настаўнікаў «Альхоўка»