Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[1]. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г[2]. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[3]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[4]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[5].
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) | |
---|---|
Заснаваны | 1993 |
Рэктар | Аляксандр Віктаравіч Гарэлік |
Юрыдычны адрас | Мінск, вул. Ціміразева, 65А |
Сайт | ipp.by |
Пераважна ў Інтэрнеце сустракаецца станоўчая інфармацыя пра ІПП, але можна сустрэць і крытыку вну за фактычную адсутнасць праходжання студэнтамі практыкі ў Еўропе, якая дэкларыруецца ІПП і кансерватыўнасць метадаў навучання ў гэтай вну[6]
РэктарыПравіць
Вядомыя выкладчыкіПравіць
- Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (нар. 1955) — беларускі гісторык.
- Віктар Сцяфанавіч Цітоў (нар. 1938) — беларускі этнограф, гісторык, педагог.
- Наталля Сяргееўна Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.
Зноскі
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП//017.by
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства//abiturient.by
- ↑ ІПП
- ↑ Аб гэтым сведчыла спасылка на адну са старонак афіцыйнага сайта вну: http://ipp.by/ipp-segodnia.html. Цяпер старонка не дзейнічае.
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства//Белта
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП//017.by (каментарыі)
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт ІПП
- ІПП на map.by Архівавана 21 сакавіка 2015.
- ІПП на abiturient.by
- Водгукі студэнтаў (у каментарыях)