Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ
Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ — падраздзяленне БДУ. Было створана для забеспячэння планавай і сістэмнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Размяшчаецца ў гістарычным доме Яніцкага па адрасе вул. Савецкая, 14.
Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 7 верасня 1999 |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 14 |
lawinstitute.bsu.by |
Гісторыя
правіцьІнстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 1998 года № 348 для забеспячэння планавай і сістэмнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі[1].
7 верасня 1999 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Інстытута і ў тым жа месяцы быў ажыццёўлены набор першай групы слухачоў павышэння кваліфікацыі[1].
Задачы Інстытута
правіць- Перападрыхтоўка кадраў па юрыдычных спецыяльнасцях;
- Павышэнне кваліфікацыі юрыдычных кадраў;
- Спецыяльная падрыхтоўка кандыдатаў у суддзі;
- Развіццё ў слухачоў навыкаў ужывання заканадаўства з улікам тэндэнцый яго развіцця, судовай і іншай праваўжывальнай практыкі;
- Вывучэнне і аналіз праваўжывальнай практыкі, распрацоўка дактрынальных мадэляў правільнага тлумачэння заканадаўства, складанне сітуацыйных мадэляў ужывання нормаў права;
- Падрыхтоўка і выданне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай літаратуры па пытаннях ужывання заканадаўства;
- Правядзенне канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў па пытаннях удасканалення заканадаўства і праваўжывальнай практыкі;
- Вывучэнне і абагульненне вопыту замежных краін у вобласці праваўжывання, укараненне ў вучэбны працэс перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі юрыдычных кадраў сістэмнай інфармацыі ў вобласці параўнальнага правазнаўства;
- Аказанне кансультацыйных паслуг юрыдычным навучальным установам, якія здзяйсняюць падрыхтоўку юрыдычных кадраў, па пытаннях удасканалення вучэбнага працэсу з улікам запатрабаванняў праваўжывальнай практыкі.
Структура
правіцьУ Інстытуце для ажыццяўлення навучання і падрыхтоўкі слухачоў, навуковай дзейнасці створаны наступныя падраздзяленні[2]:
- кафедра судовай дзейнасці (загадчык кафедры — кандыдат юрыдычных навук, прафесар Баркаў Аляксандр Уладзіміравіч);
- кафедра пракурорскай дзейнасці (загадчык кафедры — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Зайцава Людміла Львоўна);
- навучальна-метадычны аддзел;
- лабараторыя заканадаўства;
- лабараторыя судовай практыкі і метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу[3].
Кіраўніцтва
правіць- Дырэктар Інстытута — Гадуноў Валерый Мікалаевіч, доктар юрыдычных навук, прафесар;
- Прыемная — Барысюк Іна Уладзіміраўна;
- Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце — Мароз Уладзімір Пятровіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай працы — Лешчанка Сняжана Канстанцінаўна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Намеснік дырэктара па агульных пытаннях — Дымовіч Леанід Іванавіч;
- Галоўны бухгалтар — Божнева Антаніна Сцяпанаўна[4].
Навуковыя даследаванні
правіцьНавуковая дзейнасць Інстытута арыентавана на патрэбнасці практычнай дзейнасці судоў, органаў пракуратуры, іншых дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у прававой сферы. Навуковыя даследаванні закліканы, першым чынам, садзейнічаць навукова-метадычнаму забеспячэнню правільнага ўжывання нормаў дзейснага заканадаўства ў праваахоўнай, судовай і пракурорскай практыцы. Інстытут бярэ ўдзел у міжнароднай навуковай дзейнасці шляхам рэалізацыі сумесных з міжнароднымі арганізацыямі навуковых праграм, падтрымцы міжуніверсітэтскіх сувязяў з профільнымі навучальнымі ўстановамі павышэння кваліфікацыі як дзяржаў СНД, так і далёкага замежжа.
Навукова-даследчая праца ажыццяўляецца выкладчыцкім складам кафедр Інстытута, а таксама высокакваліфікаванымі суддзямі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь і работнікамі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
У 2007—2010 гг. у Інстытуце выконваюцца даследаванні па тэме «Эфектыўнасць правасуддзя і пракурорскага нагляду па грамадзянскіх, гаспадарчых, крымінальных і адміністрацыйных справах». Дадзеная тэма ўзгадняецца з Пералікам прыярытэтных кірункаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Вынікі навуковых даследаванняў 2007—2008 гг. скарыстаны пры падрыхтоўцы заключэнняў на праекты сямі пастаноў Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. У рамках тэмы ў 2007—2008 гг. апублікавана 95 навуковых прац, у тым ліку Навукова-практычны каментарый да Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У 2009—2010 гг. у Інстытуце выконваецца спецыяльнае навуковае даследаванне на тэму «Аптымізацыя пракурорскай і судовай практыкі па барацьбе з карупцыйнымі правапарушэннямі» (2009—2010 гг.). Кірунак даследавання непасрэдна ўзгадняецца з Дзяржаўнай праграмай па барацьбе з карупцыяй на 2007—2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На Інстытут ускладзены абавязак падрыхтаваць навукова-практычны каментарый і аглядна-аналітычныя матэрыялы па пытаннях кваліфікацыі карупцыйных злачынстваў, удасканалення практыкі крымінальнага пераследу і ажыццяўлення правасуддзя па справах пра дадзеныя злачынствы[5].
Міжнароднае супрацоўніцтва
правіцьІнстытут супрацоўнічае з замежнымі ўстановамі адукацыі, а таксама прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый. Інстытут усталяваў сувязі з універсітэтамі Расіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, Узбекістана, Арменіі і іншымі. Праводзяцца семінары і канферэнцыі сумесна з Прадстаўніцтвам ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, з Саветам Еўропы, з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ[6].
У Інстытуце пабывалі дэлегацыі Вярхоўнага Суда Індыі, Вярхоўнага Народнага Суда В’етнама, Генеральнай пракуратуры Арменіі, прадстаўнікі пракуратур КНР, генеральнай пракуратуры Ірана[6].
Зноскі
- ↑ а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2019. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2019. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2019. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2019. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2017. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2019. Праверана 26 ліпеня 2019.