Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі
Інстыту́т сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 года.
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі | |
---|---|
Абрэвіятура | ІС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2 |
Адрас | Мінск |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | вывучэнне грамадства |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Намеснік у навуковай працы | Дзмітрый Бязнюк |
Намеснік у інавацыйнай працы | Юрый Чарняк |
Навуковая сакратарка | Ірына Лісоўская[1] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 студзеня 1990 |
Колькасць супрацоўнікаў | 67 (2020 год)[3] |
Асноўныя асобы | Яўген Бабосаў, Мікалай Бараноўскі, Сяргей Шавель, Міхаіл Арцюхін[4] |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Член у | Беларусь |
Папярэднік | Інстытут філасофіі і права |
socio.bas-net.by |
На 2020 год уваходзіў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[5]. Інстытут сацыялогіі аказваў наступныя паслугі: збытавое даследаванне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытанне грамадскай думкі, даследаванне перавагаў выбаршчыкаў і грамадска-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія даследавання, паслядыпломнае навучанне грамадазнаўцаў і падтрымка грамадазнаўчага даследавання[6]. З 2010 года выдае штогадовы «Сацыялагічны альманах» на англійскай, беларускай і рускай мовах[7]. У аспірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спецыяльнасці: гаспадарчае грамадазнаўства і народанасельніцтва; грамадская будова, грамадскія ўстоі і працэсы; палітычнае грамадазнаўства; грамадазнаўства культуры[8]. Сумесныя даследаванні ажыццяўлялі з навуковымі ўстановамі Літвы (Універсітэт Вітаўта Вялікага), Германіі, Расіі (Інстытут сацыялогіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[9].
СтруктураПравіць
На 2020 год Інстытут сацыялогіі ўключаў Цэнтр маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў і 8 аддзелаў:
- аператыўных даследаванняў;
- гаспадарчага грамадазнаўства;
- грамадазнаўства грамадскай галіны;
- грамадазнаўства дзяржаўнага кіравання;
- грамадазнаўства культуры;
- грамадскай тэорыі і метадалогіі;
- матэматычнага і метадычнага забеспячэння грамадазнаўчых даследаванняў,
- рэгіянальнага грамадазнаўства[10].
ГісторыяПравіць
16 студзеня 1990 года Савет Міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэнні Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук БССР на аснове Рэспубліканскага цэнтра сацыялагічных даследаванняў (РЦСД) Інстытута філасофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытута эканомікі: навуказнаўства; дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: тэорыі, метадалогіі і методыкі грамадазнаўчых даследаванняў (загадчык Сяргей Шавель); грамадазнаўства грамадскай думкі (Галіна Сакалова); грамадскай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандр Крукоўскі); грамадскіх праблем моладзі (Мікалай Бараноўскі)[11]. На 1998 год у Інстытуце сацыялогіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: сацыяльнай палітыкі; сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі; сацыялогіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі; сацыялогіі культуры; сацыялогіі навукі; сацыяльнай дэмаграфіі і занятасці насельніцтва; сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву. Кірункамі даследаванняў былі: зрухі ў будове грамадства, зацікаўленасцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасці; будова рынку і рухомасць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкнення і Чарнобыльскага бедства; назіранне і прадказанне грамадскага развіцця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага планавання» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысціянства: культурна-гістарычны генезіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялогія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995), Валерый Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадстве» (1996) і Бабосаў «Асновы канфлікталогіі» (1997)[12]. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялогіі стварылі магістратуру[13].
КіраўнікіПравіць
- Яўген Бабосаў (1990—1998)
- Васіль Бушчык (1998—2000)
- Георгій Явелькін (2000 — красавік 2008)
- Уладзімір Абушэнка (выканаўца абавязкаў; красавік—снежань 2008)
- Ігар Катляроў (снежань 2008—2018)
- Генадзь Коршунаў (22 жніўня 2018 — 18 верасня 2020)[14]
Зноскі
- ↑ Адміністрацыя(руск.), ДУ «Інстытут сацыялогіі» (2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ а б GRID Release 2021-09-16 — 2021-09-16 — 2021. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.16685428
- ↑ Інстытут сёння(руск.), ДУ «Інстытут сацыялогіі» (2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Навуковая рада(руск.), ДУ «Інстытут сацыялогіі» (2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў . Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Паслугі (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ «Сацыялагічны альманах» . ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Аспірантура і дактарантура (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Міжнародныя праекты (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Падраздзяленні (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Гісторыя (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Валерый Кліменка. Інстытут сацыялогіі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 272. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- ↑ Магістратура (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Звальняецца дырэктар Інстытута сацыялогіі. Гэта ён пацвердзіў рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску // nashaniva 17 верасня 2020
СпасылкіПравіць
- Дысертацыйная рада . ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 сакавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
- Выданні (руск.)