Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (руск.: Институт современных знаний имени А. М. Широкова) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (ІСВ імя Шырокава) | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | Shirokov Institute of Contemporary Knowledge |
Ранейшыя назвы | Інстытут сучасных ведаў |
Заснаваны | 1990 |
Тып | недзяржаўны |
Рэктар | Аляксандр Львовіч Капілаў |
Метро | Маскоўская |
Юрыдычны адрас |
![]() |
Сайт | isz.minsk.by |
![]() |
Гісторыя Правіць
Заснаваны ў кастрычніку 1990 года акадэмікам НАН Беларусі А. М. Шырокавым як «Гасразліковы інстытут сучасных ведаў».
У 1994 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў «Недзяржаўны інстытут сучасных ведаў».
У 2004 годзе пераназваны ў Прыватную ўстанову адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава» ў гонар свайго заснавальніка[1].
Да 2005 года дзейнічалі філіялы ІСВ у гарадах Гродна, Віцебск і Брэст, якія былі закрыты Мінадукацыяй РБ як неадпавядаючыя патрабаванням[2][3].
Структура Правіць
- Факультэт мастацтваў
- Кафедра мастацкай творчасці і прадзюсерства
- Кафедра дызайну
- Гуманітарны факультэт
- Кафедра міжкультурнай камунікацыі
- Кафедра культуралогіі
- Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і менеджменту
- Кафедра вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі
Таксама дзейнічае бібліятэка і савет інстытута.
Спецыяльнасці Правіць
- Мастацтва эстрады:
- Інструментальная музыка
- Камп’ютарная музыка
- Спевы
- Дызайн:
- Прадметна-прасторавага асяроддзя
- Касцюма і тканін
- віртуальнага асяроддзя
- Культуралогія (прыкладная)
- Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)
- Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)
Цікавыя факты пра ІСВ Правіць
- З’яўляецца першым прыватным ВНУ Беларусі (заснаваны як гасразліковы)
- У чэрвені 2016 года падчас змены маршрута аўтобуса 87с з’явіўся прыпынак у гонар інстытута[4]
Рэктары Правіць
- 1990—2003 — Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў
- з 2004 — Аляксандр Львовіч Капілаў
Вядомыя выпускнікі Правіць
- Ганна Бонд — блогер і вядучая Onliner.by (выпуск 2007[5])
- Паліна Гавароўская — вядучая Пілот FM (выпуск 2007[6])
- Віктар Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1976) — беларускі дзяржаўны дзеяч
Вядомыя выкладчыкі Правіць
- Юрый Васілевіч Гаўрын (1943—2016) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст
- Леанід Яўсеевіч Дзягілеў — (нар. 1940) — беларускі мастак-графік, загадчык кафедры дызайну
- Віктар Васілевіч Мікіта (нар. 1955) — беларускі мастак-графік
- Надзея Іванаўна Прышчэп (нар. 1950) — беларуская мадэльерка, дацэнт
- Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (нар. 1950) — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства ў 1999—2001
- Андрэй Дзмітрыевіч Кароль (нар. 1972) — беларускі педагог. Рэктар ГрДУ і БДУ.
- Валерый Фёдаравіч Ачайкін (нар. 1938) — беларускі архітэктар, мастак і педагог.
- Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі (нар. 1961) — беларускі архітэктар і мастак.
Зноскі
- ↑ Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама № 8 от 15 студзеня 2004 г.
- ↑ Інстытут сучасных ведаў — чарговая ахвяра ўладаў? // Радыё Свабода
- ↑ Тэрэса Базылевіч Валютныя студэнты Архівавана 18 мая 2021. // gazeta.grodno.by
- ↑ [1]
- ↑ Згодна з асабістай старонкі Ганны Бонд УКантакце
- ↑ Згодна з асабістай старонкі Паліны Гавароўскай(недаступная спасылка) УКантакце