Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі
Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў кастрычніку 1970 года ў якасці Магілёўскага аддзялення Фізіка-тэхнічнага інстытута (ФТІ)[3].
Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі | |
---|---|
руск.: Институт технологии металлов | |
Абрэвіятура | ІТМ |
Краіна | |
Адрас | Магілёў, Ленінскі раён, вул. Бялыніцкага-Бірулі, д. 11 |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка кіравання ўтварэннем сплаваў металаў |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Аляксандр Міхайлавіч Бранавіцкі |
Намеснік па навуковай працы | Уладзімір Анатольевіч Груша |
Навуковы сакратар | Алена Сяргееўна Жыгунова |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 6 кастрычніка 1970 |
Колішняя назва | Магілёўскае аддзяленне Фізіка-тэхнічнага інстытута (да 1992 г.) |
Асноўныя асобы | Яўген Маруковіч[2] |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
itm.by |
На 2021 год уваходзіў у Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук Акадэміі. Ажыццяўляў:
- распрацоўку тэарэтычных асноў кіравання ходам утварэння будовы і ўласцівасцей металаў і сплаваў пры іх крышталізаванні і зацвердзяванні;
- даследаванне цеплафізікі і гідрадынамікі адмысловых відаў ліцця;
- стварэнне новых матэрыялаў з адмысловымі ўласцівасцямі і рэсурсазберагальных спосабаў іх атрымання, апрацоўкі і ўмацавання;
- распрацоўку спосабаў атрымання высокаякасных ліцейных вырабаў з другасных рэсурсаў[4].
Сумесныя распрацоўкі з Інстытутам вялі Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і 9 устаноў у 7 дзяржавах:
- 4 дзяржавах Азіі — Індыя (ТАА «Высокаэнергетычныя батарэі», Перунгудзі, штат Тамілнад), Іран (Іранскі інстытут навукі і тэхналогій), Кітай (Інстытут сілавых крыніц тока), Паўднёвая Карэя (Карэйскі інстытут матэрыялаў, Карэйскі інстытут машын і матэрыялаў, Карэйскі інстытут прамысловых тэхналогій);
- 3 дзяржавах Еўропы — Польшча (Інстытут ліцця, Кракаў), Расія (Маскоўскі інстытут ліцця і сплаваў), Украіна (Фізіка-тэхналагічны інстытут металаў і сплаваў)[5].
Падраздзяленні
правіцьНа 2021 год Інстытут тэхналогіі металаў уключаў:
- 5 лабараторый — 1) кінетыкі крышталізацыі, 2) кантактнага цеплаабмену, 3) паверхневых з'яў, 4) бесперапынна-цыклічнага ліцця, 5) выпрабавальная лабараторыя металаў і сплаваў;
- 2 аддзелы — 1) інавацый і навукова-тэхнічных распрацовак, 2) тэхнічны[2]
Таксама Інстытут тэхналогіі металаў ажыццяўляў набор у:
- аспірантуру па 3 спецыяльнасцях — 1) матэрыялазнаўства, 2) ліцейная вытворчасць, 3) дыферэнцыйныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне;
- дактарантуру па 2 спецыяльнасцях — 1) матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 2) ліцейная вытворчасць[4].
Спадарожна Інстытут тэхналогіі металаў вырабляў на сваім абсталяванні: гільзы цыліндраў для фарсаваных рухавікоў; загатоўкі прамавугольнага, круглага і складанага папярэчнага профілю з чыгуну і сплаваў на аснове медзі; полыя адліўкі з чыгуну і сплаваў на аснове медзі; біметалічныя загатоўкі; адліўкі з нанаструктурным эўтэктычным крэмніем; адліўкі з ультрадробнадысперснай будовай; скульптурныя працы з бронзы і алюмінія ў выглядзе арыгінальных прызоў, сувеніраў, барэльефаў, статуэтак і памятных дошак; устаноўкі электрашлакавага пераплаву; устаноўкі бесперапыннага гарызантальнага ліцця; канальныя печы для плаўкі латуні і бронзы; лініі бесперапыннага ліцця хлорыстамеднай стужкі; крышталізатары са струмянёвай сістэмай ахаладжэння для ўстановак бесперапыннага ліцця металаў і сплаваў. Таксама Інстытут аказваў наступныя платныя паслугі: даследаванне будовы і ўласцівасцей металаў і сплаваў; вызначэнне хімічнага складу металаў і сплаваў, спрэсаваных парашкоў, дроту; вызначэнне фізіка-механічных уласцівасцей металаў і сплаваў; мадэляванне працэсаў ліцця; рашэнне цеплавых і тэрмадэфармацыйных задачаў зацвердзявання адлівак і зліткаў адвольнай канфігурацыі; рашэнне задачаў крышталізацыі металаў і сплаваў; шматкрытэрыяльная аптымізацыя тэхналагічных працэсаў (вытворчасці)[4].
Гісторыя
правіць6 кастрычніка 1970 года Акадэмія навук БССР заснавала Магілёўскае аддзяленне Фізіка-тэхнічнага інстытута (ФТІ). За савецкім часам супрацоўнікі Інстытута ўзнагароджваліся за свае распрацоўкі Дзяржаўнай прэміяй БССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, медалямі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у Маскве і званнямі «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР». У 1992 годзе Магілёўскае аддзяленне ФТІ пераўтварылі ў Інстытут тэхналогіі металаў (ІМТ). Да 1997 года ў Інстытуце працаваў акадэмік Генадзь Анісовіч. На 1998 год у ІМТ працавала 6 лабараторый, аддзел і аспірантура[3].
Ад часу здабыцця Беларуссю незалежнасці супрацоўнікаў Інстытута ўзнагароджвалі Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2-ма медалямі Францыска Скарыны і званнямі «Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь». У 2006 і 2008—2010 гадах Інстытут займаў 1-е ў Беларусі месца па выніковасці навуковых даследаванняў з занясеннем на Рэспубліканскую дошку пашаны. У ходзе выканання навукова-тэхнічнай праграмы Магілёўскай вобласці 1999—2010 гадоў Інстытут тэхналогіі металаў выпусціў 111 новых відаў вырабаў на $30,8 млн пры выдатках рэспубліканскага бюджэту каля $2,5 млн (больш як 12-кратная рэнтабельнасць): 42 спосабы апрацоўкі, 25 відаў плыладаў і абсталявання, 22 віды рэчываў, 16 методыкаў, 4 камп’ютарныя сістэмы і 2 прэпараты. Укаранне распрацоўвак знізіла матэрыялаёмістасць вытворчасці ў 1,5 разы[6].
Зноскі
- ↑ а б GRID Release 2018-05-01 — 2018-05-01 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.6216392
- ↑ а б "Кантакты"(руск.). Інстытут тэхналогіі металаў. 2021. Праверана 25 лістапада 2021.
- ↑ а б Віктар Баранаў. Інстытут тэхналогіі металаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ а б в https://itm.by/index.php?mod=directions
- ↑ Супраца (руск.). Інстытут тэхналогіі металаў (3 кастрычніка 2018). Праверана 3 жніўня 2018.
- ↑ Рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма (руск.). Інстытут тэхналогіі металаў (3 кастрычніка 2018). Праверана 3 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- Публікацыі (руск.). Інстытут тэхналогіі металаў (3 кастрычніка 2018). Праверана 3 жніўня 2018.