Інстытут філасофіі НАН Беларусі
Інстытут філасофіі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь.
Інстытут філасофіі НАН Беларусі | |
---|---|
Дата заснавання | 1931 |
Дырэктар | Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас |
Беларусь, 220072 Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2 |
Сайт | philosophy.by |
Гісторыя
правіцьІнстытут філасофіі быў створаны 19 сакавіка 1931 года і з’яўляецца адной з найстарэйшых навуковых устаноў гуманітарнага профілю ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1935 г. пасля далучэння Інстытута савецкага будаўніцтва і права ператвораны ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. У 1936 Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права ўвайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У сакавіку 1938 г. у выніку сталінскіх рэпрэсій ліквідаваны.
Інстытут філасофіі і права адноўлены 1 ліпеня 1947 г. У 1958 г. сектар дзяржавы і права аддзелены і ператвораны ў Аддзел прававых навук АН БССР, а Інстытут філасофіі і права перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 г. у выніку ўключэння аддзела прававых навук інстытут зноў называецца Інстытут філасофіі і права.
На працягу 1960-1980-х гг. у працы інстытута выразна сфармаваліся тры даследчыя напрамкі: у галіне філасофіі, сацыялогіі і права, — кожны з якіх даў пачатак самастойнай прадуктыўнай навуковай школе.
У 1990 годзе ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 16 студзеня 1990 г. № 12 на базе сацыялагічных падраздзяленняў Інстытута філасофіі і права быў створаны Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук БССР.
Пастановай Прэзідыума НАН Беларусі № 66 ад 9 ліпеня 1999 г. на базе Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі былі створаны два самастойныя інстытуты — Інстытут філасофіі і Інстытут дзяржавы і права.
Структура
правіцьУ склад інстытута ўваходзяць аддзелы:
- тэорыі пазнання і метадалогіі навукі
- сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў
- сацыяльнай экалогіі і біяэтыкі
- гісторыі філасофіі
- філасофіі культуры
- сектар філасофіі рэлігіі і рэлігіязнаўства
- даследаванняў глабалізацыі, рэгіяналізацыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва
- філасофіі інфармацыйных і кагнітыўных працэсаў
- філасофіі і літаратуры і эстэтыкі
Дырэктары інстытута
правіць- Сямён Якаўлевіч Вальфсон (1931—1938)
- Іван Макаравіч Ільюшын (1947—1951)
- Іван Мікалаевіч Лушчыцкі (1951—1956)
- Казімір Паўлавіч Буслаў (1956—1972)
- Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў (1972—1977)
- Яўген Міхайлавіч Бабосаў (1977—1989)
- Дзмітрый Іванавіч Шыраканаў (1989—1994)
- Альфрэд Сцяпанавіч Майхровіч (1994—2004)
- Васіль Мікалаевіч Новікаў (2004—2008)
- Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч (з 2008)