Інстытут эканомікі НАН Беларусі

Інстытут эканомікі НАН Беларусі — першая навукова-даследчая арганізацыя Беларусі, якая стала спецыялізавацца на вывучэнні эканамічнай навукі. Інстытут заснаваны ў 1931 годзе.

Інстытут эканомікі НАН Беларусі
Краіна
Адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Дырэктар Дзяніс Віктаравіч Муха
Намеснік дырэктара па навуковай працы Аляксандр Уладзіслававіч Гатоўскі
Навуковы сакратар Андрэй Канстанцінавіч Гаўрыленя
Заснаванне
Дата заснавання 29 сакавіка 1931
Колькасць супрацоўнікаў 130 (2018 г.)
Асноўныя асобы Аляксей Яўгенавіч Дайнека, Віталь Фядосавіч Мядзведзеў, Пётр Георгіевіч Нікіценка[1] і Аляксандр Лучанок
Матчыная арганізацыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
economics.basnet.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Інстытута

правіць

Эканамічныя даследаванні ў Інбелкульце

правіць

Яшчэ ў першай палове 20-х гадоў Інбелкульт, Дзяржплан БССР, Наркамат земляробства БССР і Інстытут сельскай і лясной гаспадаркі пачалі праводзіць сумесныя эканамічныя даследаванні па размяшчэнні прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы, нацыянальнаму даходу, складанні кантрольных лічбаў і распрацоўцы першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. Паступова паўстала задача цэнтралізацыі эканамічных даследаванняў у краіне, і стварэнне Інстытута эканомікі з’явілася паспяховым рашэннем гэтай задачы.

Інстытут эканомікі Беларускай акадэміі навук (1931—1935)

правіць

Інстытут эканомікі быў створаны 29 сакавіка 1931 г. рашэннем Прэзідыума Беларускай Акадэміі навук на аснове акадэмічных кафедры кааперацыі і калектывізацыі, кафедры эканамічнай геаграфіі, кафедры тэорыі штандорта, а таксама Інстытута эканомікі Дзяржплана БССР і эканамічнага аддзела Інстытута прамысловасці. Першым дырэктарам Інстытута стаў акадэмік І. А. Пятровіч (1931—1932 гг.).

Арганізацыя і пачатак працы Інстытута эканомікі супалі па часе з працэсамі згортвання НЭПа, актыўнага фармавання камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, фарсаванай індустрыялізацыі і калектывізацыі. З моманту стварэння Інстытута эканомікі яго супрацоўнікі адразу ж падключыліся да абмеркавання тэарэтычных і практычных пытанняў распрацоўкі гадавых і другога пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. З 1933 г. Інстытут эканомікі сканцэнтраваў свае намаганні на правядзенні даследаванняў у галіне эканамічнай геаграфіі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю і народнага даходу. Пры правядзенні работ у галіне эканамічнай геаграфіі ажыццяўлялася вельмі цеснае супрацоўніцтва з НДІ геаграфіі пры МДУ і асабіста з прафесарам М. М. Баранскім — выдатным савецкім спецыялістам па тэорыі і метадалогіі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і эканамічнай картаграфіі.

1936—1941 гг.

правіць

У 1936 Інстытут увайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Фармаванне і першыя гады станаўлення Інстытута эканомікі праходзілі ў складаным унутрыпалітычным і гістарычным становішчы. Рашэннем Бюро ЦК КП(б)Б ад 05.01.1938 г. Інстытут эканомікі быў скасаваны як «установа, што не апраўдала сябе». Дадзеная акцыя ў другі раз, як і ўжо адзначаная раней расправа над шэрагам беларускіх навукоўцаў, якая мела месца ў канцы 20-х гадоў, сведчыла аб тым, што навукова-даследчая і адукацыйная функцыі Акадэміі навук і яе інстытутаў ўжо да сярэдзіны 30-х гадоў ўвайшлі ў супярэчнасць з ідэалагічнымі задачамі, ускладзенымі на іх кіраўніцтвам краіны і рэспублікі. Аднак пасля «скасавання» Інстытута эканомікі АН БССР «аскепкі» яго структурных падраздзяленняў працягвалі працаваць у складзе розных акадэмічных інстытутаў. Ужо ў лістападзе 1939 г. яны былі аб’яднаны ў групу эканомікі АН БССР, а яе загадчыкам быў прызначаны С. М. Малінін. У лютым 1940 г. СНК БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ў рамках АН БССР Навукова-даследчага інстытута эканомікі, што было фактычна ўзнаўленнем раней скасаванага Інстытута эканомікі.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны НДІ эканомікі быў эвакуяваны ў Маскву.

Інстытут эканомікі АН БССР (1945—1991)

правіць

У пасляваенны перыяд навукова-даследчыя працы ў Інстытуце эканомікі аднавіліся ў красавіку 1945 г. у Мінску. Даследаванні вяліся па напрамках эканомікі прамысловасці, эканомікі сельскай гаспадаркі і эканомікі лясной гаспадаркі. Асаблівая ўвага калектыву інстытута была засяроджана на вырашэнні эканамічных праблем узнаўлення і развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама на пытаннях уздыму з руін іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі.

У гэты перыяд асноўнымі накірункамі даследаванняў заставаліся: эканамічная геаграфія, прамысловасць, сельская і лясная гаспадарка, размяшчэнне прадукцыйных сіл, планаванне і прагназаванне. Важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне мела завяршэнне ў 1955 г. эканамічнага абгрунтавання генеральнай схемы асушэння і асваення балот і забалочаных земляў Палескай нізіны.

У наступныя гады ўсё больш важнае месца ў даследчай працы Інстытута эканомікі стала адводзіцца вывучэнню і рашэнню тэарэтычных праблем павелічэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці. Даследаванні ў сферы эканомікі прамысловасці сталі ахапляць шырокае кола пытанняў, звязаных з павелічэннем прадукцыйнасці грамадскай працы, эфектыўнасці капітальных укладанняў у розных галінах і вытворчасцях, арганізацыяй гаспадарчага разліку, а таксама праблемы коштаўтварэння. Распрацаваныя ў тыя гады прапановы і рэкамендацыі па ўмацаванні і развіццю эканомікі ліцейнай вытворчасці, тарфяной, лёгкай, шкляной і харчовай прамысловасці знайшлі адлюстраванне ў развіцці эканомікі БССР.

У пасляваенныя гады вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы навуковых кадраў, арганізацыі даследаванняў і непасрэдна ў навукова-даследчай дзейнасці аказаў акадэмік АН СССР В. С. Нямчынаў. У 50—60-я гады на Беларусі пачалі актыўна развівацца вызначальныя ў той час для навукова-тэхнічнага прагрэсу галіны прамысловасці — машынабудаванне, станкабудаванне, прыборабудаванне. Разам з гэтымі напрамкамі даследавалася эканоміка традыцыйных для Беларусі галін прамысловасці — лёгкай, харчовай, мяса-малочнай, будаўнічых матэрыялаў. Асноўнае месца занялі даследаванні па пытаннях удасканалення гасразліковых адносін, павышэння эфектыўнасці асноўных фондаў і капітальных укладанняў.

У 70-я гг. у Інстытуце эканомікі пачалося вывучэнне праблем сусветнай эканомікі. Былі даследаваны інвестыцыйная палітыка заходніх краін і іх інвестыцыйная актыўнасць у краінах, якія сталі на шлях развіцця. У гэты час калектыў Інстытута эканомікі АН БССР выканаў таксама комплекс фундаментальных работ у вобласці сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці грамадскай вытворчасці і фактараў яе павышэння. Навукоўцамі-эканамістамі абгрунтаваны крытэрыі і распрацавана сістэма паказчыкаў эфектыўнасці грамадскай вытворчасці рэспублікі, акрэслены фактары, што ўплываюць на ўзровень працаёмкасці, матэрыялаёмкасці і фондаёмкасці вытворчасці, распрацаваны катэгорыі размеркавальных адносін. У гэты ж перыяд быў распрацаваны прагноз комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў і развіцця вытворчых сіл Беларускага Палесся да 1990 г.

У 80-я гг. асноўныя навуковыя сілы Інстытута эканомікі АН БССР былі сканцэнтраваны на даследаваннях па трох важнейшых напрамках: удасканаленне гаспадарчага механізму на рэгіянальным узроўні; павышэнне сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці; распрацоўка комплекснай праграмы НТП БССР на 20 гадоў. У рамках гэтых напрамкаў даследаваліся праблемы: эфектыўнасці механізму выкарыстання эканамічных законаў у сістэме размеркавальных адносін; удасканалення гаспадарчага механізму на ўзроўні вытворчых аб’яднанняў і прадпрыемстваў прамысловасці; метадалагічныя і метадычныя праблемы эфектыўнасці вытворчага патэнцыялу рэспублікі (працы, капітальных укладанняў, асноўных вытворчых фондаў); цэнаўтварэння; эканомікі навуковых даследаванняў; тэрытарыяльнай арганізацыі вытворчасці і развіцця сацыяльнай інфраструктуры.

Інстытут эканомікі (Н)АН Беларусі (з 1992 г.)

правіць

У 90-я гг. крызіс, які ахапіў народную гаспадарку Беларусі пасля распаду СССР, парушэнне гаспадарчых сувязяў паміж суб’ектамі гаспадарання былых саюзных рэспублік, а таксама распад некалі адзінай навуковай і інфармацыйнай прасторы негатыўна адбіліся на дзейнасці беларускіх вучоных. Навукоўцы Інстытута эканомікі пачалі даследаванні па стварэнню тэарэтычных асноў развіцця беларускай эканомікі ва ўмовах развіцця рыначных адносін, у тым ліку даследаванні праблем рэфармавання адносін уласнасці, гаспадарчага механізму кіравання рэгіянальнай эканомікай, фінансава-крэдытных адносін, эканамічнай ацэнкі і механізму выкарыстання рэсурснага патэнцыялу рэспублікі, сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый і інш. У гэты перыяд удалося апублікаваць шэраг калектыўных і індывідуальных прац, у тым ліку:

  • А. П. Морова, Л. П. Васючёнок, В. В. Гаврилюк, И. В. Забелова и др. «Характер, структура и факторы формирования экономических отношений». 1992
  • П. Г.  Никитенко. «Региональная экономика: сущность и механизм управления». 1992
  • В. Н.  Усоский. «Сравнительный анализ экономических систем». 1993
  • И. В.  Пелипась. «Взаимосвязь производительности и оплаты труда в сельском хозяйстве». 1993
  • В. С.  Фатеев. «Менеджмент и региональная политика за рубежом». 1994
  • Т. С.  Вертинская. «Региональная экономическая политика в сфере переработки отходов производства». 1994
  • И. А.  Михайлова-Станюта, Л. А. Ковалев, О. Л. Шулейко. «Оценка финансового состояния предприятий». 1994
  • Л. П.  Васючёнок, В. В. Гаврилюк, Е. К. Медведев и др. «Инфляция: природа, сущность и регулирование». 1996
  • И. М.  Абрамов, О. С. Булко, И. В. Колесникова. «Проблемы реформирования белорусской экономики». 1996
  • И. М. Абрамов, И. А. Михайлова-Станюта, О. С. Булко и др. «Финансово-промышленные группы в Беларуси: перспективы и методы формирования». 1997

У 1995—1996 гг. супрацоўнікі Інстытута эканомікі ў творчым супрацоўніцтве са спецыялістамі іншых навуковых устаноў і ВНУ ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы першага і другога нацыянальных справаздач аб чалавечым развіцці: «Беларусь — тварам да чалавека» і «Беларусь — асяроддзе для чалавека». Гэтая досыць карпатлівая, адказная і на той перыяд часу піянерская даследчая праца была выканана пры адміністрацыйна-тэхнічнай падтрымцы Прадстаўніцтва ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь і атрымала высокую адзнаку не толькі ў краіне, але і за мяжой.

У 1995 г. супрацоўніку Інстытута эканомікі І. М. Абрамаву за манаграфію «Цыклы ў развіцці эканомікі СССР» (1990 г.) была прысуджана медаль М. Д. Кандрацьева, заснаваная Расійскай Акадэміяй навук і Міжнародным фондам М. Д. Кандрацьева.

У 1996—2000 гг. Інстытут эканомікі НАН Беларусі выконваў функцыі каардынатара і асноўнага выканаўцы навукова-даследчых работ па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў «Тэарэтычныя асновы нацыянальнай мадэлі эканомікі Рэспублікі Беларусь і механізм яе рэгулявання (Нацыянальная эканоміка)». НДР выконваліся ў супрацоўніцтве з НДЭІ Мінэканомікі, Беларускім НДІ эканомікі і інфарматыкі аграпрамысловага комплексу, Полацкім дзяржаўным універсітэтам і шэрагам іншых навуковых устаноў і ВНУ краіны.

У апошнія гады ўзмацнілася сувязь інстытута з вышэйшай школай. Большасць навуковых супрацоўнікаў выкладаюць у ВНУ, прымаюць удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па эканамічных дысцыплінах, а найбольш кваліфікаваныя спецыялісты з’яўляюцца членамі Экспертнага Савета ВАК Беларусі і спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры ВНУ і навукова-даследчых установах, а таксама навуковымі кіраўнікамі і кансультантамі аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў.

Супрацоўнікі інстытута прымаюць удзел у распрацоўцы заканадаўчых і іншых нарматыўных актаў, у экспертных і рабочых групах пры Акадэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урадзе і Нацыянальным сходзе. Многія з іх з’яўляюцца членамі рэдкалегіі вядучых рэспубліканскіх і міжнародных часопісаў сацыяльнага і эканамічнага профілю, выконваюць работу па грантах Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Інстытут падтрымлівае навуковыя сувязі з замежнымі інстытутамі і ВНУ эканамічнага профілю. Асабліва цесныя і плённыя кантакты з роднаснымі расійскімі і ўкраінскімі арганізацыямі, з якімі заключаны дамовы аб творчым супрацоўніцтве. У іх ліку Інстытут эканомікі РАН, Інстытут праблем рынку РАН, Інстытут народна-гаспадарчага прагназавання РАН, Інстытут эканомікі Уральскага аддзялення РАН, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і фінансаў, Інстытут эканамічнага прагназавання НАН Украіны, Інстытут рэгіянальных даследаванняў НАН Украіны і інш.

У 2011—2015 гг. Інстытут эканомікі НАН Беларусі праводзіць фундаментальныя даследаванні ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гуманітарныя навукі як фактар ​​развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі» па наступных заданнях:

  • тэарэтыка-метадалагічныя асновы мадэрнізацыі нацыянальнай мадэлі эканомікі для павышэння яе канкурэнтаздольнасці;
  • распрацоўка тэарэтычных асноў і механізмаў забеспячэння новай якасці эканамічнага росту;
  • макраэканамічнае рэгуляванне ў посткрызіснай мадэлі развіцця нацыянальнай эканомікі: інстытуцыянальныя, грашова-крэдытныя і бюджэтна-падаткавыя аспекты;
  • навуковыя асновы знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь;
  • тэарэтычныя асновы і механізмы фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;
  • навуковыя асновы распрацоўкі рэгіянальнай палітыкі ва ўмовах структурных пераўтварэнняў эканомікі;
  • распрацоўка тэорыі развіцця дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялаў з улікам новых імператываў сусветнага эканамічнага развіцця;
  • стратэгія развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь.

У 2016—2020 гг. у Інстытуце ажыццяўляліся фундаментальныя даследаванні ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» па наступных заданнях:

  • «Даследаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і распрацоўка інстытуцыйных механізмаў эканамічнага росту Беларусі»;
  • «Даследаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і распрацоўка канцэпцыі эфектыўнай фінансавай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • «Распрацоўка стратэгіі эканамічнага суверэнітэту і эфектыўнай знешнегандлёвай палітыкі Беларусі ў сістэме міжнароднай інтэграцыі»;
  • «Даследаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і распрацоўка механізмаў забеспячэння інавацыйнай успрымальнасці эканомікі»;
  • «Абгрунтаванне тэарэтыка-метадалагічных асноў і напрамкаў трансфармацыі сферы паслуг Беларусі з улікам сусветных трэндаў».[2]

Напрамкі навуковай дзейнасці

правіць
  • тэорыя і метадалогія развіцця нацыянальнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі;
  • інстытуцыйныя і фінансавыя механізмы ў сістэме макраэканамічнага рэгулявання;
  • тэорыя і механізмы фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;
  • навуковыя асновы знешнеэканамічнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь;
  • сацыяльныя працэсы ў эканамічным развіцці.

Арганізацыйная структура

правіць
  • Цэнтр сусветнай эканомікі
  • Цэнтр чалавечага развіцця і дэмаграфіі
  • Аддзел макраэканамічнай і фінансавай палітыкі
  • Аддзел маніторынгу сацыяльна-эканамічнага развіцця
  • Аддзел эканомікі сферы паслуг
  • Беларуска-Кітайскі аналітычны цэнтр развіцця
  • Цэнтр дзяржаўнага будаўніцтва і права
  • Цэнтр інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі[3]

Дырэктары Інстытута ў розныя гады

правіць

Зноскі

  1. "Рада па абароне дысертацыяў". Інстытут эканомікі. 2018. Праверана 7 жніўня 2018.
  2. Направления исследований
  3. Организационная структура
  4. ФММП БНТУ — Дайнеко Алексей Евгеньевич
  5. Директор Института экономики НАН станет заместителем главы Администрации Президента

Спасылкі

правіць