Інстытут ільну НАН Беларусі

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інстыту́т ільну́» — навукова-даследчая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Знаходзіцца ў вёсцы Вусце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці[1].

РУП «Інстытут ільну»
Краіна
Тып арганізацыі навукова-даследчы інстытут[d]
Кіраўнікі
Дырэктар Іван Антонавіч Голуб
Намеснік дырэктара Віктар Зігмунтавіч Богдан
Заснаванне
Дата заснавання студзень 2000
institut-lna.by

Апісанне правіць

Даследаваннем ільна займаецца 18 навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь. РУП «Інстытут ільну» ажыццяўляе канцэнтрацыю, абагульненне і каардынацыю навукова-даследчай працы іншых НДУ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па дадзенай тэматыцы (у ролі сувыканаўцаў праграм і праектаў).

«Інстытут ільну» — адзін з выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы «Генафонд».

Структура правіць

  • Аддзел селекцыі і семенаводства
  • Аддзел агратэхнікі ільна
  • Лабараторыя якасці ільнапрадукцыі
  • Інфармацыйна-аналітычны аддзел
  • Вытворчы аддзел
  • Аспірантура[2]

Дасягненні правіць

  • Патэнт 411 на сорт ільна «Грант»
  • Патэнт 410 на сорт ільна «Салют»
  • Патэнт 343 на сорт ільна «Опус»
  • Патэнт 337 на сорт ільна «Ілім»
  • Патэнт 328 на сорт ільна «Веста»
  • Патэнт 327 на сорт ільна «Ласка»
  • Патэнт 146 на сорт ільна «Іва»
  • Патэнт 75 на сорт ільна «Блакіт»
  • Патэнт 147 на сорт ільна «Ярок»[3]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.