Інтэграл (кампанія)
Навукова-вытворчае аб’яднанне «Інтэгра́л» — беларускі вытворца інтэгральных схем; заснавана ў 1962 годзе; размешчана ў Мінску, Рэспубліка Беларусь. Найбольш вядома як вытворца наручных электронных гадзіннікаў «Электроніка 5».
ААТ «Iнтэграл» | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1962 |
Размяшчэнне | Мінск, Рэспубліка Беларусь |
Галіна | электроніка |
Прадукцыя | Інтэгральныя схемы, паўправадніковыя прыборы, сродкі адлюстравання інфармацыі |
Колькасць супрацоўнікаў | 6 080 |
Сайт | integral.by |
Разам з зеленаградскімі прадпрыемствамі «Мікрон» і «Ангстрэм» (уваходзіўшымі ў НВА «Навуковы цэнтр») з'яўлялася асноўным вытворцам інтэгральных схем у СССР.
З 2007 года прадпрыемства выпускае вадкакрышталічныя маніторы пад гандлёвай маркай «Integral».
Па стане на 2010 год вырабляе мікрасхемы з мінімальнымі тапалагічнымi нормамі 0,35 мкм.
Архітэктар будынка НВА — Уладзімір Вікенцьевіч Мароз.
СтруктураПравіць
- Мікраэлектроніка
- НТЦ «Белмикросистемы»
- УП «Завод полупроводниковых приборов»
- УП «Завод Транзістар»
- УП «Завод Цветотрон»
- Электроніка
- РУП «СКБ Немига»
- РУП «Завод Электроніка»
- РУНИП «Специальное конструкторское бюро Запад»
- УП «Завод Камертон»
- ОАО «Электрамодуль»
- ДРУП «Интегралтехнис»
- ГП «Интеграл-КАРТ»
- РУП «Витебское ПКБ АСУ»
- УП «Статинфотех»
Вытворчыя магутнасці і тэхпрацэсыПравіць
Мікраэлектронная вытворчасць:
- 200 мм пласціны (тэхпрацэс 0,5 i 0,35 мкм): 1 тысяча пласцін у месяц[1]
- 150 мм пласціны (тэхпрацэс 1,2-0,8 мкм): 10 тысяч пласцін у месяц[1]
- 100 мм пласціны (тэхпрацэс 3-1,2 мкм): 40 тысяч пласцін у месяц[1]
Карпусаванне :
- 150 млн крышталёў у год.[1]
СанкцыіПравіць
24 лютага 2022 года завод быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[2].
Генеральныя дырэктарыПравіць
- з 3 кастрычніка 2022 — Андрэй Сяргеевіч Буйневіч[3].
Зноскі
- ↑ а б в г Состояние и перспективы развития высоконадежной элементной базы производства ОАО «Интеграл» // НТЦ Белмикросхемы, слайд 2
- ↑ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.