Інтэрвенцыя
Інтэрве́нцыя (лац.: interventio — умяшанне) — ваеннае, палітычнае ці эканамічнае ўмяшанне аднаго ці некалькіх дзяржаў ва ўнутраныя справы іншай краіны, парушаючае яе суверэнітэт.
Інтэрвенцыя можа быць ваеннай (адна з формаў агрэсіі), эканамічнай, дыпламатычнай. Усе віды інтэрвенцыі несумяшчальныя са Статутам ААН і забаронены міжнародным правам.
З пункту гледжання міжнароднага права, гэта паняцце не можа быць выразна вызначана. Ці з'яўляецца прыгнечанне паўстанняў у Берліне ў 1953 г., Венгрыі ў 1956 г., Чэхаславакіі ў 1968 г. інтэрвенцыяй ці не — спрэчнае пытанне[крыніца?].
Нягледзячы на катэгарычную забарону інтэрвенцыі сучасным міжнародным правам, яна па-ранейшаму шырока практыкуецца шэрагам дзяржаў. Гэтыя акты ўмяшання носяць характар адкрытай узброенай інтэрвенцыі.
Інтэрвенцыя ў Сярэднявеччы
правіцьІнтэрвенцыя ў новы час
правіць- Інтэрвенцыя Аўстрыі і Прусіі супраць Францыі ў 1792 годзе
- Інтэрвенцыя Расіі ў Венгрыю ў 1849 годзе
Інтэрвенцыя ў XX—XXI стагоддзях
правіць- Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Расіі (1918—1921)
- Інтэрвенцыя СССР у Фінляндыі (1939—1940) (савецка-фінская вайна)
- Інтэрвенцыя ЗША ў Гватэмале (1954) (аперацыя PBSUCCESS)
- Інтэрвенцыя СССР у Венгрыю (1956) (Венгерскае паўстанне)
- Інтэрвенцыя ЗША на Кубу
- Інтэрвенцыя Егіпта ў Емене
- Інтэрвенцыя ЗША ў В'етнаме
- Інтэрвенцыя ЗША ў Дамініканскую рэспубліку
- Інтэрвенцыя краін Варшаўскага дагавора ў ЧССР у 1968 г.
- Інтэрвенцыя Сірыі ў Іарданіі
- Інтэрвенцыя В'етнама ў Кампучыі
- Інтэрвенцыя СССР у Афганістане
- Інтэрвенцыя Лівіі ў Чадзе
- Інтэрвенцыя ЗША на Грэнадзе
- Інтэрвенцыя ЗША ў Панаме
- Інтэрвенцыя Ірака ў Кувейце
- Вайна НАТА супраць Югаславіі (1999)
- Інтэрвенцыя ЗША ў Афганістане (2001—2021) (Вайна ў Афганістане)
- Інтэрвенцыя ЗША ў Іраку
- Інтэрвенцыя Грузіі ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 г.
- Інтэрвенцыя краін НАТА ў Лівіі (2011)