Інтэрнэт-крама
Інтэрнэт-крама (англ.: online-shop або e-shop — сайт, які ажыццяўляе гандаль праз сетку Інтэрнэт. Дазваляе карыстальнікам анлайн, праз уласны браўзер або мабільную праграму, рабіць заказы на тавары і плаціць за іх. Продаж пры гэтым ажыццяўляецца дыстанцыйна, што накладвае некаторыя абмежаванні на тавар, што прадаецца. Так, у некаторых краінах маецца забарона на інтэрнэт-гандаль алкаголем, зброяй, ювелірнымі вырабамі і іншымі таварамі (напрыклад, у Расіі забаронены дыстанцыйны продаж алкоголю, ювелірных вырабаў і іншых тавараў, свабодная рэалізацыя якіх забаронена або абмежавана[1][2]).