Адкрыць галоўнае меню

Інтэрнэт-тэлебачанне

Здымак экрана падчас анлайн-вяшчання (2011 г.)

Інтэрнэт-тэлебачанне — лічбавы распаўсюд відэа праз Сеціва.

Іншыя назвы: анлайн-тэлебачанне, вэб-тэлебачанне, сеціўнае тэлебачанне. IPTV — перадача тэлеканала па інтэрнэт-пратаколе. Дазваляе прымаць лічбавыя тэлеканалы з ліку спадарожнікавых[1].

ГісторыяПравіць

14 лютага 2005 года ў ЗША з’явіўся відэахостынг «YouTube» (Сан-Бруна, штат Каліфорнія), што дазволіў бясплатна размяшчаць і паказваць відэазапісы. 9 мая 2005 года «Apple» (Купертына, штат Каліфорнія, ЗША) дазволіў платна размяшчаць і праглядаць відэа на сваім медыяпартале «Айцюнс». У 2006 годзе «Амазон» (Сіэтл, ЗША) запусціў на сваім сайце паслугу «Амазон Анбокс» для платнага відэапаказу па запатрабаванні. У 2007 годзе «Нэтфлікс» прапанаваў сваім DVD-падпісчыкам бясплатны анлайн-прагляд 1000 кінафільмаў і тэлеперадач.

БеларусьПравіць

15 ліпеня 2008 года УП «Белтэлекам» запусціла паслугу сеціўнага тэлебачання з абаненцкай платай 40 000 рублёў ($18,6) за 20 тэлеканалаў[1]. На 2016 год большасць тэлеканалаў Беларусі мелі старонкі на Ютубе. У тым ліку 13 агульнабеларускіх каналаў выкладалі ў Сеціва запісы перадач і вялі анлайн-вяшчанне: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5», «Беларусь 24», «АНТ», «СТБ», «БелмузТБ», «Белсат», «8 канал», «ІТБ», «РТР Беларусь» і «Тэлебачанне дзеля грамадства»[2]. 24 жніўня 2016 года сотавы аператар «А1» запусціў лічбавае тэлебачанне VOKA з доступам да 50 тэлеканалаў за 35 капеек/дзень[3].

На 2018 год «Белтэлекам» прапаноўваў сеціўнае тэлебачанне «Смарт-заля» з магчымасцю прыпынення, запісу і перамоткі перадач з архіва за 48 гадзін. Для прагляду патрабавалася хуткасць доступу ад 800 кілабіт/секунда (H.264 640x360p25). Прагляд на хуткасці звыш 1000 кілабіт/секунда (H.264 720x576p25) даваў большае разрозненне[4]. Асноўная расцэнка «Канапа» каштавала 6 рублёў ($3)[5]. Пагатоў сярод 77 каналаў было 10 беларускіх, з якіх беларускамоўныя перадачы мелі толькі «Беларусь 1» і «Беларусь 3».

На 2018 год найбольш наведваным сайтам у Беларусі быў амерыканскі відэахостынг «Ютуб». Іншымі найбольш прагляданымі былі: 2) рускамоўны відэахостынг Беларусі Kinogo.by (17-е месца); 3) расійскі «Кінапошук» (26-е, Kinopoisk.ru), які належаў «Яндэксу»; 4) амерыканскі гульнявы «Твіч» (29-е, Twitch.tv), які належаў «Амазону»; 5) «Белтэлекам» (30-е, ТБ «Заля»); 6) расійскі Rutube.ru (31-е), які належаў «Газпраму»; 7) рускамоўны відэхостынг ЗША «Іві» (40-е, ivi.ru); 8) расійскі тэлеканал «ТНТ» (42-е; Tnt-online.ru), які належаў «Газпраму»[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Белтэлекам запускае інтэрактыўнае тэлебачанне новага пакалення IPTV , Газета «Наша ніва» (15 ліпеня 2008). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  2. М.М. Найдзёнаў. Спробы стварэння інтэрнэт-тэлебачання ў Беларусі // Штогадовы зборнік навуковых артыкулаў ФМА БДУ. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2016. — В. 15. — С. 321-323. — ISSN 2224-0845.
  3. «Вэлком» запусціў лічбавае тэлебачанне для камп’ютараў , Газета «Наша ніва» (24 жніўня 2016). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  4. Інтэрнэт-тэлебачанне «Заля» , УП «Белтэлекам» (2018). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  5. «Канапа ТБ» , УП «Белтэлекам» (2018). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  6. Найбольш наведваныя ў Беларусі сайты (англ.) , Лічыльнік «Алекса» (2018). Праверана 16 кастрычніка 2018.

IPTV правайдэры