Інтэррэкс (Польшча)

(Пасля перасылкі з Інтэррэкс (Рэч Паспалітая))

Інтэррэ́кс (лац.: interrex — літаральна «міжкароль») — часовы кіраўнік Каралеўства Польскага ў перыяды «безкаралеўя».

З XIV стагоддзя ў Польшчы пры такой патрэбе функцыі кіраўніка дзяржавы здзяйсняў архібіскуп гнезненскі — прымас Польшчы, але фармальна ўраду інтэррэкса не было. Фактычнае рэгенцтва гнезненскіх архібіскупаў вядома ў 1382—1384, 1444—1447, 1492, 1501, 1506 гадах. Пасля безкаралеўя 1444—1447 гадоў, у 1451 годзе кароль Казімір Ягелончык надаў прымасам Польшчы прывілей на права каранаваць кожнага наступнага караля і каралеву польскіх.

З 1572 года з’віўся ўрад інтэррэкса, пры патрэбе ён надаваўся архібіскупу гнезненскаму — прымасу Польшчы, таксама маглі быць яго намеснікі — віцэпрымасы, звычайна, біскупы куяўскія, толькі адзін раз, у 1674 годзе, намеснікам хворага прымаса быў архібіскуп кракаўскі.

Інтэррэкс прадстаўляў краіну ў міжнародных адносінах, кіраваў дзяржаўнай адміністрацыяй, склікаў і ўзначальваў соймы — канвакацыйны, які выпрацоўваў патрабаванні да кандыдатаў на сталец, і элекцыйны, які праводзіў выбары новага караля, заяўляў пра абранне караля; потым як архібіскуп каранаваў яго.

Спіс інтэррэксаў правіць

Літаратура правіць

  • Ks. Kazimierz Śmigiel Prymasi interreksi // Studia Gnesnensia. — Tom XXV. — 2011. — S. 347—370.