Інтэрстэлар
«Інтэрстэ́лар» (англ.: Interstellar — бел.: Міжзоркавы) — навукова-фантастычны фільм рэжысёра Крыстафера Нолана паводле сцэнарыя Джонатана Нолана і Кіпа Торна. Фільм апавядае пра падарожжы групы даследчыкаў, якія выкарыстоўваюць нядаўна выяўлены прасторава-часавы тунэль, каб абыйсці абмежаванні палёту чалавека ў космасе і прайсці велізарныя адлегласці на міжзоркавым караблі. Сцэнарыстам праекта выступае брат Крыстафера — Джонатан Нолан, які працаваў над сцэнарыямі да дзвюх частак «Бэтмена», а таксама да фільмаў «Помні» і «Прэстыж». Сцэнарый заснаваны на навуковых працах фізіка-тэарэтыка Кіпа Торна.
Інтэрстэлар | |
---|---|
Interstellar | |
Жанр | навуковая фантастыка |
Рэжысёр | Крыстафер Нолан |
Прадзюсар |
Эма Томас Крыстафер Нолан Лінда Обст |
Сцэнарыст |
Фабула: Кіп Торн Сцэнарый: Джонатан Нолан Крыстафер Нолан |
У галоўных ролях |
Мэцью Мак-Конахі Эн Хэтэўэй Джэсіка Чэстэйн Майкл Кейн Кейсі Афлек Біл Ірвін Элен Бёрстын Джон Літгау Уэс Бэнтлі Мэт Дэйман |
Аператар | Хойтэ Ван Хойтэма |
Кампазітар | Ганс Цымер |
Кінакампанія |
Paramount Pictures Warner Bros. Legendary Pictures Lynda Obst Productions Syncopy Films |
Працягласць | 169 хвіл. |
Бюджэт | $ 165 млн |
Зборы | $ 701 млн [1] |
Краіна |
ЗША Вялікабрытанія |
Мова | англійская |
Год | 2014 |
IMDb | ID 0816692 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт
правіцьНедалёкая будучыня. Насельніцтва Зямлі паступова вымірае ад голаду з прычыны пагаршэння клімату. Фермер Купер, некалі пілот NASA, вядзе гаспадарку са сваёй сям'ёй у амерыканскай глыбінцы, пакутуючы ад неўраджаю і пылавых бур. Яго дачка Мёрф расказвае пра тое, што яе пакой наведвае палтэргейст і скідвае кнігі з паліцы. Купер, разабраўшыся, разумее, што анамальныя з'явы не выдумка і нават выяўляе разам з дачкой у дзеяннях здані заканамернасці. Прааналізаваўшы іх, ён вылічвае каардынаты нейкага аб'екта, які аказаўся сакрэтным падраздзяленнем NASA.
Кіраўнік лабараторыі прафесар Брэнд і яго супрацоўнікі некалькі гадоў назад агледзелі ў раёне арбіты Сатурна чарвяточыну ў прасторы, якая дазваляе хутка перамясціцца ў іншую галактыку. Прафесар лічыць, што праход адкрыла безназоўная звышцывілізацыя ў мэтах выратавання чалавецтва. Насельніцтва Зямлі тым часам вымушана выжываць і таму касмічныя палёты лічацца марнаваннем абмежаваных рэсурсаў. Таму першыя экспедыцыі ў рамках праграмы «Лазар» (адсылка да біблейскага Лазара) былі ажыццёўлены ў поўнай сакрэтнасці. Па той бок чарвяточыны даследчыкі выявілі зорную сістэму. Асаблівасці камунікацый праз «кратовую нару» такія, што экспедыцыі могуць пасылаць туды сігналы з Зямлі толькі аднабакова і раз у год.
Вакол чорнай дзіркі з акрэцыйным дыскам, названай Гарганцюа, круцяцца некалькі планет. Тры з іх найбольш перспектыўныя і атрымалі назвы ў гонар сваіх першаадкрывальнікаў: Мілер, Эдмунд і Ман. Куперу прапануюць узначаліць наступную экспедыцыю. Прафесар Брэнд разглядае асноўны і запасны план. Праз запаволенне часу экспедыцыя можа стаць вельмі працяглаю паводле зямнога часу і прафесар патрапіць закончыць свае даследаванні па распрацоўцы спосабу масавай адпраўкі людзей праз кратовую нару. Калі не выйдзе, то ёсць запасны «план Б»: на новае месца адпраўляецца абмежаваная група людзей, і запас генетычнага матэрыялу (замарожаныя яйцаклеткі) з мэтай заснаваць калонію. Таму місія «Лазар» адразу забірае з сабой кантэйнеры з яйцаклеткамі.
Мёрф не згаджаецца адпускаць бацьку ў экспедыцыю, адкуль той можа і не вярнуцца, але Купер пакідае сям'ю. Складаюць каманду дачка прафесара Брэнда Амелія, фізік Ромілі, географ Дойл, камандзір карабля Купер, а таксама шматмэтавыя робаты ТАРС і КЕЙС. Місія «Лазар» адпраўляецца на арбітальную станцыю Эндзюранс, экіпаж якой праз два гады палёту ў крыясне, дасягае арбіты Сатурна і чарвяточыны. Пасля паспяховага праходу цераз пракол у прасторы-часе, зямляне аказваюцца перад нялёгкім выбарам — з якой планеты пачаць. Паліва абмежавана, і на даследаванне ўсіх трох планет яго можа не хапіць.
Экспедыцыя пачынаецца з планеты Мілер, але з прычыны яе блізкасці да чорнай дзіркі, 1 гадзіна на яе паверхні роўная 7 гадам на Зямлі. Пасадачны модуль прывадняецца там, адкуль паступалі сігналы экспедыцыі Мілера і даведваецца, што мясцовыя ўмовы вельмі неспрыяльныя. Экіпаж у апошні момант ратуецца ад каласальнай хвалі цунамі і губляе Дойла. Калі Купер і Амелія вяртаюцца назад, затрымаўшыся ўсяго на гадзіну, тое апыняецца, што на борце Эндзюранс і на Зямлі прайшло 23 гады.
На Зямлі Мёрф вырасла, стала сталай жанчынай-навукоўцам і далучылася да каманды прафесара Брэнда. Яны беспаспяхова б'юцца над праблемай масавай адпраўкі людзей праз пракол прасторы-часу. На божай пасцелі прафесар прызнаецца, што ўвесь яго асноўны план выратавання чалавецтва быў не больш чым блефам — даследаванні зайшлі ў тупік. Калі б ён адразу прызнаўся, экспедыцыя наогул бы нікуды не паляцела. Зараз асноўны план — гэта «план Б». Мёрф не пакідае надзея, што сакрэт прасторава-часавых складак будзе раскрыты. Праблема ў сувязі часу і гравітацыі, але разгадка схавана ў нетрах чорных дзірак і дабрацца туды немагчыма. Астранаўты ў роспачы выслухваюць гэту навіну. Тым не менш, ім неабходна давесці да канца распачатае.
Паліва хопіць толькі на адну планету. Пасля доўгіх спрэчак экіпаж выбірае планету Ман. Ужо пры пасадцы апыняецца, што гэта халодны і недружалюбны свет. У атмасферы прысутнічае кісларод і аміяк. На паверхні планеты на станцыі, астранаўты выяўляюць доктара Мана ў анабіёзе. Пасля абуджэння і радасці з прычыны свайго выратавання, той распавядае, што планета добры кандыдат на каланізацыю, з бо на ёй ёсць месцы, дзе можна свабодна дыхаць. Зрэшты, пры спробе даследавання адразу высвятляецца, што доктар Ман падрабіў вынікі даследавання, для таго, каб за ім прыляцелі і забралі яго. Доктар Ман забівае Ромілі, спрабуе забіць Купера, вінавацячы яго ў няздольнасці ставіць інтарэсы ўсяго чалавецтва вышэй за інтарэсы яго сям'і. Ман выкрадае пасадачны модуль, аднак, спрабуючы аварыйна прыстыкавацца да арбітальнай станцыі, узрываецца шлюз Эндзюранс і ён гіне.
Толькі цудам Куперу і Амеліі ўдаецца прыстыкавацца Эндзюранс, які хаатычна рухаецца пасля выбуху, і стабілізаваць яго рух. Карабель нясе да Гарганцюа і Купер вырашаецца на адчайны крок. Ён збіраецца выкарыстаць гравітацыйны манеўр, прайсці блізка ад гарызонту падзей Гарганцюа і адправіць Эндзюранс да трэцяй планеты на рэштках паліва. Небяспечны трук на ручным кіраванні карабля амаль праходзіць, але ў канцы робат ТАРС і капітан, кіраўнікі рухавікамі пасадачнага модуля і чоўна, вымушаны адстыкавацца, перадаючы Эндзюранс дастатковую інерцыю, каб адарвацца ад чорнай дзіркі.
Купер перасякае гарызонт падзей і падае ў чорную дзірку. Ён катапультуецца з карабля, які развальваецца, і праз некаторы час яго падзенне запавольваецца. Па радыёсувязі з Куперам злучаецца ТАРС, які паведамляе, што яны патрапілі ў пяцімерную прастору. Купер разглядае нешта, што нагадвае разгортку шматмернага куба на трохмерную прастору і бачыць юную Мёрф і падзеі мінулага да яго адлёту. Купер лічыць, што таямнічая звышцывілізацыя — гэта чалавецтва з будучыні, якое пераадолела межы быцця і спрабуе цяпер дапамагчы сваім продкам пераадолець цяжкі этап развіцця.
Астранаўт не можа мець зносін візуальна ці голасам, але можа падаваць сігналы, уздзейнічаючы на кнігі на паліцы і пыл на падлозе пакоя, тым самым прадвызначаючы асноўныя падзеі, якія папярэднічалі старту экспедыцыі «Лазар». Робат сабраў даныя пра структуру чорнай дзіркі і квантавую сінгулярнасць і Купер перадае гэтыя даныя пасродкам азбукі Морзэ на секундную стрэлку гадзінніка, пакінутага дачцэ шмат гадоў назад.
Мёрф прымае атрыманы сігнал, і пяцімерны куб згортваецца. Неўзабаве ў лабараторыі NASA яна ўрачыста заяўляе пра раскрыццё праблемы, над якой біўся прафесар Брэнд. Купер траціць прытомнасць і ачуньвае на бальнічнай койцы. Аказваецца, што яго ў скафандры і робата ТАРС вылавілі ў касмічнай прасторы каля Сатурна, праз шмат гадоў пасля таго, як ён пакінуў Зямлю, ва ўзросце 124 гадоў (з пункту гледжання зямнога назіральніка).
Каля Сатурна чалавецтва заснавала станцыю і вялікую калонію, куды перасялілася значная колькасць зямлян. Купер сустракаецца са сваёй пастарэлай дачкой, якая яшчэ жывая. Ён распавядае ёй, што ён і быў той «істотай» з яе дзяцінства (якая дзейнічала з чорнай дзіркі), і Мёрф адказвае, што яна здагадалася пра гэта. Яна просіць Купера не заставацца тут, каб не бачыць смерць свайго дзіцяці, а ляцець назад на дапамогу Амеліі. Купер садзіцца ў карабель і рыхтуецца да палёту. У апошніх кадрах паказваюць Амелію на планеце Эдмунд. На ёй прыдатная для дыхання атмасфера і невялікая зямная калонія[2][3].
У ролях
правіць
Каманда астранаўтаў
|
Астатнія персанажы
|
У красавіку 2013 года на галоўныя ролі былі зацверджаны Мэцью Мак-Конахі і Эн Хэтэўэй[12]. Крыстафер Нолан выбраў на ролю Купера Мэцью Мак-Конахі пасля таго, як убачыў яго ігру ў фільме «Мад» (2012)[13]. Ён назваў персанажа Мак-Конахі — «абывацелем» з якім «глядач мог прайсці дзіўную гісторыю»[14]. Іншыя вядомыя акцёры ўрэшце далучыліся да праекта, і ён стаў «зорным»[15].
Ірфану Кхану была прапанавана роля ў фільме, але ён адмовіўся з-за няўзгодненасці раскладаў здымак, бо ў той час ён здымаўся ў індыйскіх фільмах Ланчбокс і Дзень Д[16]. У жніўні 2013 года, акцёр Мэт Дэйман быў запрошаны ў Ісландыю для здымак у невялікай ролі[7]. Мэт мог сыграць у рэжысёра яшчэ ў фільме «Цёмны рыцар» у ролі Харві Дэнта, але тады ён адмовіўся. Майкл Кейн здымаецца ва ўсіх фільмах рэжысёра пачынаючы з фільма «Бэтмен: Пачатак» і паводле слоў Крыстафера, незалежна ад фільма для яго сябра Кейна заўсёды знойдзецца роля.
Вытворчасць
правіць- Крыстафер Нолан — рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст
- Джонатан Нолан — сцэнарыст
- Эма Томас — прадзюсар
- Лінда Обст — прадзюсар
- Хойтэ Ван Хойтэма — аператар
- Натан Кроўлі — мастак-пастаноўшчык
- Мэры Зофрс — мастак па касцюмах
- Лі Сміт — рэдактар
- Ганс Цымер — кампазітар
- Пол Франклін — дырэктар па візуальных эфектах
- Кіп Торн — кансультант, выканаўчы прадзюсар
Праца над фільмам пачалася ў чэрвені 2006, калі Paramount Pictures і Стывен Спілберг анансавалі планы па стварэнні навукова-фантастычнага фільма, заснаванага на даследаваннях фізіка-тэарэтыка Кіпа Торна. Да сакавіка 2007 года Джонатан Нолан быў наняты ў якасці сцэнарыста[17]. Фільм заставаўся ў распрацоўцы на працягу некалькіх гадоў. Калі Крыстафер Нолан заняў месца рэжысёра, студыя Warner Bros., якая выпускала яго апошнія фільмы, дамаглася ўдзелу ў праекце. У абмен на правы па міжнароднай дыстрыбуцыі Warner Bros. дала Paramount правы на суфінансаванне будучых працягаў фільмаў «Пятніца 13-е» (2009) і «Паўднёвы Парк: Вялікі, доўгі, неабрэзаны». Legendary Pictures, якая раней супрацоўнічала з кінастудыяй, таксама стала супрадзюсарам фільма. Вытворчасцю карціны займаліся кампаніі Syncopy і Lynda Obst Productions. У якасці аператара быў наняты Хойтэ Ван Хойтэма, паколькі Уолі Пфістэр быў заняты працай над сваім рэжысёрскім дэбютам «Перавага»[18]. «Інтэрстэлар» зняты ў спалучэнні анаморфнай 35-мм плёнкі і фармату IMAX[6]. У студзені 2013 года Крыстафер Нолан пачаў перамовы з Paramount і Warner Bros., каб прыняць удзел у праекце ў якасці рэжысёра[19]. У сакавіку яго ўдзел быў зацверджаны[20]. Здымкі праходзілі ў апошнім квартале 2013 года ў правінцыі Альберта, Канада, у паўднёвай частцы Ісландыі, на ледавіку Снайфедльс'ёкюдль і ў вёсцы Кірк'юбаярклёйсцюр[21][22], а таксама ў Лос-Анджэлесе.
14 снежня 2013 года быў выпушчаны першы тызер да фільма[23].
17 мая 2014 года выйшаў афіцыйны трэйлер да фільма[24].
30 ліпеня 2014 года выйшаў другі афіцыйны трэйлер да фільма. Эксклюзіўны прагляд быў даступны выключна на афіцыйным сайце фільма пасля ўводу сакрэтнай камбінацыі лічбаў, якую трэба было разгадаць з сузор'я ў зорным небе. Праз суткі ролік стаў даступны на YouTube.
Саўндтрэк
правіцьInterstellar: Original Motion Picture Soundtrack | |
---|---|
Саўндтрэк Ганса Цымера | |
Дата выпуску | 18 лістапада 2014 |
Жанр | Электронная, класіка |
Працягласць | 71:38 (без бонусаў) |
Краіна | |
Лэйбл | WaterTower |
|
|
Кампазітар фільма — Ганс Цымер, які працаваў разам з Крыстаферам Ноланам над «Бэтмен: Пачатак», «Цёмны рыцар», «Пачатак», і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды». Саўндтрэк выйдзе 18 лістапада 2014 года.
Аўтарства ўсёй музыкі: Гансам Цымерам.
Interstellar (Original Motion Picture Soundtrack) [Standard edition][26] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Кампазітар(ы) | Працягласць | ||||||
1. | «Dreaming Of The Crash» | Ганс Цымер | 3:55 | ||||||
2. | «Cornfield Chase» | Ганс Цымер | 2:06 | ||||||
3. | «Dust» | Ганс Цымер | 5:41 | ||||||
4. | «Day One» | Ганс Цымер | 3:19 | ||||||
5. | «Stay» | Ганс Цымер | 6:52 | ||||||
6. | «Message From Home» | Ганс Цымер | 1:40 | ||||||
7. | «The Wormhole» | Ганс Цымер | 1:30 | ||||||
8. | «Mountains» | Ганс Цымер | 3:39 | ||||||
9. | «Afraid of Time» | Ганс Цымер | 2:32 | ||||||
10. | «A Place Among The Stars» | Ганс Цымер | 3:27 | ||||||
11. | «Running Out» | Ганс Цымер | 1:57 | ||||||
12. | «I'm Going Home» | Ганс Цымер | 5:48 | ||||||
13. | «Coward» | Ганс Цымер | 8:26 | ||||||
14. | «Detach» | Ганс Цымер | 6:42 | ||||||
15. | «S.T.A.Y.» | Ганс Цымер | 6:23 | ||||||
16. | «Where We're Going» | Ганс Цымер | 7:41 | ||||||
71:38 |
Interstellar (Original Motion Picture Soundtrack) [Deluxe edition][27] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Кампазітар(ы) | Працягласць | ||||||
17. | «First Step» | Ганс Цымер | 1:47 | ||||||
18. | «Flying Drone» | Ганс Цымер | 1:53 | ||||||
19. | «Atmospheric Entry» | Ганс Цымер | 1:40 | ||||||
20. | «No Need To Come Back» | Ганс Цымер | 4:32 | ||||||
21. | «Imperfect Lock» | Ганс Цымер | 6:54 | ||||||
22. | «What Happens Now?» | Ганс Цымер | 2:26 | ||||||
23. | «Do Not Go Gentle Into That Good Night » | Дылан Томас | 1:39 | ||||||
92:29 |
MovieTickets.com bonus track[28] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Кампазітар(ы) | Працягласць | ||||||
1. | «Day One Dark» | Ганс Цымер | 6:58 |
Крыніцы
правіць- ↑ Interstellar (2014) (англ.). Box Office Mojo. Праверана 9 лістапада 2014.
- ↑ Крыстафер Нолан бярэцца за «Міжзоркавы». Deadline.com. 13 жніўня 2013 года. (англ.)
- ↑ Пачынаюцца здымкі фільма Крыстафера Нолана «Міжзоркавы». The Hollywood Reporter. 13 жніўня 2013 года. (англ.)
- ↑ Флемінг, Майк. Is Christopher Nolan Giving 'Interstellar' Lead To Matthew McConaughey? (англ.). Deadline.com (28 сакавіка 2013). Праверана January 20, 2014.
- ↑ O'Hara, Helen (September 16, 2014). "Empire's Epic Interstellar Subscribers' Cover". Empire. Праверана September 16, 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Fleming, Mike (August 13, 2013). "Christopher Nolan Starts 'Interstellar'"(англ.). Deadline.com. Праверана November 08, 2014.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка) - ↑ а б Jagernauth, Keith (August 28, 2013). "Exclusive: Matt Damon Joins Christopher Nolan's 'Interstellar,' Lines Up Directorial Debut 'The Foreigner'". The Playlist(англ.). Indiewire Network. Архівавана з арыгінала 14 лістапада 2013. Праверана November 18, 2013.
- ↑ Actor William Devane Has A Part In Interstellar (англ.)(недаступная спасылка). Interstellar-movie (11 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2014. Праверана February 11, 2014.
- ↑ Снайдэр, Джэф. Christopher Nolan Casts 'Game of Thrones' Actor in 'Interstellar' (англ.)(недаступная спасылка). The Wrap. The Wrap News, Inc. (2 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2014. Праверана February 7, 2014.
- ↑ Highlights of Starfury Panel With Aaron Douglas, Leah Cairns & Stephanie Jacobsen (англ.). Nerdgeist (19 верасня 2013). Праверана February 11, 2014.
- ↑ Staff (August 12, 2014). "Interstellar: Connaissez-vous Collette Wolfe, alias Ms. Kelly?". warnerbros.fr(фр.). Warner Bros. Pictures. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2014. Праверана September 17, 2014.
- ↑ Fleming, Mike (April 9, 2013). "Anne Hathaway To Star With Matthew McConaughey in Christopher Nolan's 'Interstellar'"(англ.). Deadline.com. Праверана August 14, 2013.
- ↑ McClintock, Pamela (March 26, 2014). "CinemaCon: Christopher Nolan Talks 'Interstellar,' Plugs Film Over Digital in Hollywood Reporter Q&A". The Hollywood Reporter. Праверана March 27, 2014.
- ↑ McClintock, Pamela (March 26, 2014). "CinemaCon: Christopher Nolan Talks 'Interstellar,' Plugs Film Over Digital in Hollywood Reporter Q&A". The Hollywood Reporter(англ.). Праверана April 11, 2014.
- ↑ Sullivan, Kevin P. (August 13, 2013). "Christopher Nolan's 'Interstellar' Begins Filming With All-Star Cast". MTV Movies Blog(англ.). MTV. Архівавана з арыгінала 15 жніўня 2013. Праверана August 14, 2013.
- ↑ Vyavahare, Renuka (August 22, 2013). "Why Irrfan missed out on a Christopher Nolan film". The Times of India(англ.).
- ↑ Spielberg, Nolan plan sci-fi project (24 сакавіка 2007).
- ↑ 'The Fighter' DoP Hoyte Van Hoytema Is Wally Pfister's Replacement On Christopher Nolan's 'Interstellar' (англ.) (23 красавіка 2013).
- ↑ Nolan in talks for ‘Interstellar’ . Variety (9 студзеня 2013).
- ↑ It's Official: Christopher Nolan's 'Interstellar' to be Warner Bros., Paramount Co-Production (8 сакавіка 2013).
- ↑ Hiking Paths to be Closed for Nolan Film Shoot .
- ↑ Interstellar shots finished in Iceland(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 8 лістапада 2014.
- ↑ Тызер на YouTube
- ↑ Interstellar - Trailer - Official Warner Bros. UK на YouTube
- ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet. Праверана 7 студзеня 2016.
- ↑ Interstellar soundtrack information . Soundtrack.net. Праверана 7 November 2014.
- ↑ Details and Tracklist for Hans Zimmer’s ‘Interstellar’ Score Retrieved. 7 November 2014
- ↑ Interstellar - MovieTickets.com . MovieTickets.com. Праверана 8 November 2014.
Спасылкі
правіць- «Інтэрстэлар» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Інтэрстэлар на сайце «Box Office Mojo» (англ.)
- «Інтэрстэлар» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Інтэрстэлар на сайце «AllMovie» (англ.)